top of page

У гонар Івана Бурсава

19 снежня 2017 года вядомы беларускі паэт Іван Бурсаў адзначыў свой 90-гадовы юбілей. У гонар гэтай падзеі ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы Магілёўскага раёна адбылася літаратурная вечарына.

Бібліятэкар Юлія Яцкова расказала прысутным пра жыццёвы і творчы шлях Івана Цярэнцьевіча Бурсава, які нарадзіўся ў далёкім 1927

годзе ў г.Клімавічы Магілёўскай вобласці, знайшоў сваё адметнае месца ў паэзіі, і, жывучы вось ужо больш за 50 год у Маскве, з'яўляецца сапраўдным прадстаўніком беларускай літаратуры і культуры ў Расіі.

Пісьменнік Мікола Яцкоў расказаў пра сяброўства Івана Бурсава з вядомымі беларускімі паэтамі Рыгорам Барадуліным і Сяргеем Панізьнікам. Удзельнікі

На V Усесаюзнай нарадзе маладых пісьменнікаў.

Масква, 25.03. - 1.04.1969 г.

Фотаздымкі С.Панізьніка

вечарыны з цікавасцю пазнаёміліся з рэдкімі фотаздымкамі І.Бурсава, якія ў 1969 годзе зрабіў С.Панізьнік.

Іван Бурсаў адзін з нешматлікіх паэтаў, якія пішуць вершы для дзяцей, а гэта вельмі складана, бо дзеці адчуваюць сапраўдную паэзію непасрэдна сваімі сэрцамі. Менавіта гэта імкнуліся перадаць удзельнікі мастацкай

самадзейнасці Брылёўскага сельскага Дома культуры Павел Дайнека, Яўген Бірукоў, Анастасія Дубавая, Аляксандра Іванова, Варвара Какоўка, Аліна Куляшова і Лілія Паршнёва, якія выканалі рускамоўныя і беларускамоўныя вершы юбіляра.

У бібліятэцы да юбілею аформлена кніжная выстава па творчасці І.Бурсава, а да вечарыны была падрыхтавана відэапрэзентацыя, дзе можна было не толькі пагартаць старонкі жыцця паэта, але ўбачыць і пачуць у відэазапісу аўтарскае выкананне Іванам Бурсавым сваіх вершаў.

Напрыканцы ўдзельнікі перадалі свае шчырыя завочныя вітанні шаноўнаму Івану Цярэнцьевічу і пажадалі яму добрага здароўя, новых цудоўных вершаў і ўсяго самага найлепшага.

Віншуем з Юбілеем, Іван Цярэнцьевіч!

Відэа з бібліятэкі г.Клімавічы

Фотаздымкі Мікалая Яцкова і Юліі Яцковай.

Архіўныя фотаздымкі Сяргея Панізьніка.

bottom of page