top of page

Да дня нараджэння Адама Міцкевіча


28 снежня 2017 г. у Магілёўскай абласной бібліятэцы адбылася вечарына, прысвечаная дню нараджэння Адама Міцкевіча.

З вялікай цікавасцю прысутныя паслухалі кандыдата філалагічных навук, пісьменніка, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў Віталя Еўмянькова, які распавёў пра жыццёвы шлях геніяльнага паэта і пра ягоны ўнёсак у сусветную літаратуру.

Вечарына адбылася па ініцыятыве Магілёўскай суполкі Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны.

Не вельмі зразумела, чаму на старонцы "Навіны" афіцыйнага сайта абласной бібліятэкі ніколі не друкуецца інфармацыя аб тых мерапрыемствах, якія бібліятэка ладзіць сумесна з суполкай ТБМ імя Ф.Скарыны.

Фотаздымкі

Алеся Сабалеўскага.

bottom of page