top of page
В.Каваль
Б.Мікуліч

МАГІЛЁЎШЧЫНА  ЛІТАРАТУРНАЯ

             еяк  па  радыё  прагучала  песня: «Прыдняпроўе  маё, Прыдня-            проўе, пералескі, крыніцы, лугі...». Так, так, песня насловы на-шага магілёўскага паэта, цяпер ужо нябожчыка Васіля Матэвушава. I пе-рад вачыма быццам паўсталі абшары, прасторы нашага Прыдняпроўя, апетай народнымі легендамі, апаленай полымем войнаў роднай Магілёў-шчыны. Песня гучала, пералівалася, як бы нагадваючы, што наша Магі-лёўшчына спрадвеку славіцца сваёй песеннасцю, напеўнасцю, дала ня-мала таленавітых песняроў, летапісцаў.

     Прыгадаем хоць бы славутую «Баркалабаўскую хроніку» — бясцэнны гістарычны помнік XVI—XVII стагоддзяў, назва якога невыпадкова пай-шла ад прыдняпроўскай вёскі Баркалабава — цяперашняга цэнтра кал-гаса імя Карла Лібкнехта ў Быхаўскім раёне. А ўзяць вядомую ўсяму све-ту ананімную паэму «Тарас на Парнасе». Вучоныя даследчыкі ўсё больш прыходзяць да згоды, што яна створана ў нас на Магілёўшчыне — у Го-ры-Горацкім сельскагаспадарчым вучылілішчы (цяперашняя Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія) таленавітымі навучэнцамі ці выкладчыка-мі.

  3 тэатральных рэпертуараў да гэтага часу не выпадае «Пінская шлях-та». Прыемна, што аўтар гэтай класічнай беларускай п'есы Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч — наш зямляк, нарадзіўся, вырас і нейкі час праца-ваў у фальварку Панюшкавічы, што каля Бабруйска.

   А як не прыгадаць і нашых землякоў з ліку першых беларускіх пісьмен-нікаў Ядвігіна Ш. (Антона Лявіцкага) і Альгерда Абуховіча, славу-тага этнографа, збіральніка народнай творчасці Паўла Шэйна і, вядома ж, Максіма Гарэцкага — сябра і паплечніка Янкі Купалы па славутай «Нашай ніве», дарэвалюцыйнай літаратурна-дэмакратычнай дзейнасці, выдатнага беларускага пісьменніка савецкага ўжо часу.

     

     Варта заўважыць, што Магілёў здаўна быў значным культурным цэн-трам. Яшчэ ў XVII стагоддзі тут было наладжана друкаванне кніг на бела-рускай, рускай, польскай мовах царкоўнага і свецкага зместу, у тым ліку і мастацкіх твораў. І сёння ўяўляюць інтарэс выдадзеныя тут «Буквар» (друкарня Спірыдона Собаля, XVII ст.), вершаванае апавяданне «Гу-тарка аб сваяку» Арцёма Вярыгі-Дарэўскага (1858 г.), «Опыт опи-сания Могилевской губернии» пад рэдакцыяй магілёўскага губернатара А. С. Дэмбавецкага (1882—84 гг.), «Слова и речи Георгия Конисско-го, архиепископа Могилевского» (1892 г.), «Белорусский сборник» Е. Р. Романова (1901 г.), альманах «Могилев за 1912 год, статьи, заметки, фелье-тоны», «С кем мы дружили. Исторический очерк русско-немецких отношений» А. I. Бялінскага (1914 г.) і іншыя цікавыя кнігі. Выдаваліся таксама газеты, часопісы, у неафіцыйных аддзелах якіх змяшчаліся краязнаўчыя матэрыялы, літаратурныя творы. Гэты працэс парушыла, за-марудзіла імперыялістычная вайна.

   

      Ажыўленне літаратурнага асяроддзя, выдавецкай справы на Магілёў-шчыне пакрысе наступаюць пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзян-скай вайны. Гэтаму спрыяла адраджэнне і развіццё роднай беларускай мовы, культуры з пачатку 20-х гадоў. Ва ўсіх кутках Беларусі разгар-нуўся масавы літаратурны рух, ствараліся літаратурныя гурткі, аб'яднан-ні, з іх найбольш прыкметнай арганізацыяй стаў «Маладняк» у сталіцы рэспублікі — Мінску. У 1925 годзе філія маладнякоўцаў узнікла і ў Магі-лёве. Адным з арганізатараў і першым кіраўніком яе быў выкладчык бе-ларускай мовы і літаратуры мясцовага педтэхнікума, пачынаючы тады драматург Васіль Гарбацэвіч.

    У гэтай філіі праявілі сябе студэнты педтэхнікума, а пазней вядомыя пісьменнікі Кастусь Губарэвіч, Юрка Лявонны, Васіль Каваль.

    Тут, на роднай Магілёўшчыне, рабілі свае першыя крокі ў літаратуру Андрэй Ушакоў, Барыс Мікуліч і іншыя нашы землякі. Свае творы ма-ладыя пісьменнікі змяшчалі ў газеце «Соха и молот», яе літаратурным да-датку «Зарніцы», у газеце «Магілёўскі селянін», літаратурным зборніку «Дняпроўскія ўсплёскі», а таксама ў рэспубліканскім перыядычным дру-ку. Філія клапацілася аб творчай вучобе літаратурнай моладзі, прапа-гандзе роднай мовы, культуры, літаратуры, праводзіла літаратурна-мас-тацкія вечары, сустрэчы.

   Тым часам не толькі на Беларусі, але і ва ўсёй савецкай краіне назі-ралася супрацьстаянне, барацьба розных літара­турных плыняў. Набірала сілу камандна-адміністрацыйная сістэма, якая імкнулася як мага тужэй зацугляць пісьменнікаў, дыктаваць ім, што і як пісаць. Зніклі пісьменніц-кія аб'яднанні, усё большую моц меў афіцыёзны РАПП (Расійская асацыя-цыя пралетарскіх пісьменнікаў), а ў нашай рэспубліцы адпаведна — Бе-ларуская асацыяцыя пралетарскіх пісьменнікаў.

   Гэтая рэарганізацыя не абмінула і Магілёў - у лістападзе 1928 года літаратурная суполка тут была аб'яўлена філіяй Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў, хоць практычна ў яе творчым накірунку пры-кметных змен не назіралася.  У 1929 годзе філія выпусціла зборнік «Ран-не», дзе былі змешчаны вершы тады яшчэ юнага Аркадзя Куляшова з вёскі Саматэвічы Касцюковіцкага раёна, імя якога цяпер носіць наш Ма-гілёўскі дзяржаўны універсітэт.

   Так, сёння мы ганарымся, што народны паэт Беларусі Аркадзь Куля-шоў — сын нашай Магілёўшчыны. Тут ён нарадзіўся, вучыўся, стварыў і надрукаваў свае першыя вершы. І куды б потым не закідваў паэта лёс - настаўнічаць у палескую вёску ці ў суровую восень 41-га стаяць на-смерць пад Масквой, баронячы яе аб фашыстаў, у замежную паездку ці ў рэдактарскае крэсла сталічнага часопіса, ён заўжды помніў родную вёс-ку, яму заўжды дарагія былі мілыя з дзяцінства палі, рэчка Бесядзь, бя-розавыя гаі, магілёўскія краявіды, якія натхнялі яго, занялі так багата месца ў творчасці народнага песняра. У адным са сваіх пасляваенных вершаў Аркадзь Аляксандравіч сказаў:

                        …Край Магілёўскі!  З гармат Еўропы

                        Смерць засявала твой шнур жалезам.

                        Ды не змагла - зараслі акопы,

                        А не дарогі травой і лесам…

     Нас хвалююць “Магілёўская хмарка”, “Я хаце абавязаны прапіскаю”, “Станцыя Камунары” і іншыя цудоўныя вершы, якія Аркадзь Аляксан-дравіч прысвяціў родным мясцінам, сваёй Магілёўшчыне.

     Напісаную ж на фронце паэму “Сцяг брыгады”, якая даўно стала хрэс-таматыйным творам, Аляксандр Твардоўскі яшчэ тады, у грозныя гады вайны, без перабольшвання назваў народнай паэмай. Міхаіл Ісакоўскі тут жа яе пераклаў на рускую мову, паэма была змешчана ў многіх фран-тавых газетах, дапамагала нішчыць ворага.

    Землякі свята шануюць памяць Аркадзя Куляшова. Яго імем названа сярэдняя школа, дзе вучыўся будучы паэт, вуліца ў г.Касцюковічах. А да 70-годдзя з дня нараджэння песняра ў Саматэвічах адкрыты музей Арка-дзя Куляшова.

   А што датычыць Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта (былы пед-інстытут), дык ён носіць імя нашага земляка, народнага пісьменніка Бе-ларусі яшчэ і таму, што гэта кузніца не толькі педагагічных, але і пісь-менніцкіх кадраў. Пасля стварэння Саюза пісьменнікаў СССР (1934 г.) ме-навіта тут быў цэнтр літаратурнага жыцця Магілёўшчыны.  Літаратурную суполку тут узначаліў тады выкладчык інстытута Іван Гутараў (родам з вёскі Воўкаўка Мсціслаўскага раёна, выхаванец Леменьскай школы-камуны ў Чэрыкаўскім раёне, дзе, дарэчы, у 1967 годзе пісьменнік, док-тар    філалагічных навук І.В.Гутараў і быў пахаваны - побач з магілай былога дырэктара школы-камуны Мадэста Мікалаевіча Лепяшынска-га).

    Пад кіраўніцтвам Івана Васільевіча прабівалі сцяжыну на літаратурны Парнас былыя студэнты педінстытута Васіль Матэвушаў (меў тады псеўданім Васіль Нёман), Дзмітрый Палітыка, Уладзімір Агіевіч і ін-шыя будучыя пісьменнікі.

     У 1935 годзе пры ўдзеле членаў літаб'яднання была напісана цікавая кніга «На Цішоўскай пустцы» — аб узвядзенні на ўскраіне Магілёва шаўковай фабрыкі (цяперашнІ завод штучнага валакна). Кніга выдадзена Беларускім дзяржаўным выдавецтвам пад рэдакцыяй пісьменнікаў, нашых землякоў Платона Галавача і Васіля Каваля — пасля зні-шчаных яжоўскімі катамі. Перад самай вайной у абласной газеце «Каму-нар Магілёўшчыны» (цяпер — «Магілёўская праўда») пачалі друкавацца студэнты педінстытута Мікола Гарулёў, Пятро Шасцерыкоў, Эдуард Валасевіч, у далейшым вядомыя пісьменнікі.

     У рэдакцыі «Камунара Магілёўшчыны» ў той час працаваў малады па-эт з вёскі Цёплае Чавускага раёна Уладзімір Рагуцкі. У 1940 годзе Дзяржаўнае выдавецтва БССР прыняло да друку ягоны першы верша-ваны зборнік. Але грымнула вайна, рукапіс загінуў. У першы ж год вайны загінуў і Уладзімір Рагуцкі, абараняючы ад захопнікаў родную зямлю.

   Пасля Вялікай Айчыннай вайны літаб'яднанне «Прыдняпроўе» пры абласной газеце (тады называлася «За Радзіму») узначаліў яе адказны сакратар Мікола Ткачоў, які знаходзіў час і для працы над рукапісам свайго рамана «Згуртаванасць» аб партызанскім руху на Магілёўшчыне, удзельнікам якога ён быў. I потым, працуючы ўжо ў Мінску, Мікола Гаў-рылавіч не парываў сувязь з землякамі, дбаў аб выхаванні тут літара-турнай змены. Сёння цэнтральная раённая бібліятэка ў Краснаполлі но-сіць яго імя.

    Калі М.Ткачоў быў запрошаны на пасаду адказнага сакратара ў рэдак-цыю часопіса «Полымя», літаб'яднанне ўзначаліў Васіль Матэвушаў — самабытны паэт, якога справядліва называлі песняром прыдняпроўскага краю. За пейзажамі ў В. Матэвушава прасвечваецца душа сучасніка — руплівага гаспадара сваёй зямлі.

    Прырода як бы зліваецца з чалавекам, а лёс чалавека, народа не абыякавы паэту, бо ён і сам часцінка, крупінка народа. Васіль Іванавіч не шкадаваў намаганняў для аказання дапамогі здольнай моладзі, адбіраў яе лепшыя творы для друку. Сіламі мясцовых пісьменнікаў было выпу-шчана некалькі калектыўных мастацкіх зборнікаў — «Літаратурны Ма-гілёў», кнігі 1—2 (1949—50 г.г.), «Дняпро» (1957 г.), «Прыдняпроўе» (1958 г.). У Магілёўскім драматычным тэатры былі пастаўлены (на роднай беларускай мове) спектаклі па п’есах членаў літаб'яднання Івана Та-расава («Гэта было ў Магілёве») і Івана Ісачанкі («Мурын бор»), якія карысталіся вялікім поспехам, доўга, пры перапоўненай зале, трымаліся ў рэпертуары.

   3 літаб'яднання «Прыдняпроўе» набраў творчую вышыню Аляксей Пысін — лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы, заслужаны работнік культуры Беларусі, імем якога названа Палужская сярэдняя школа ў родным яму Краснапольскім раёне. Ад кнігі да кнігі набіраў сілы голас паэта. 3 кнігі ў кнігу пераходзіла, выкрышталізоўваючыся, ягоная галоўная тэма — тэма ваенных будняў, франтавых дарог, якімі прайшоў Аляксей Васільевіч у салдацкім шынялі. У яго вершах, паэмах ваенны вобраз жыццёвы, не надуманы. Таму цягне яшчэ і яшчэ раз перачытаць і «Палім мы маршанскую махорку», і «Далёкі тупат кананады», і «На жа-лезным кастры самалёта», і «Пахаваны тут франтавік», і многія іншыя пысінскія вершы. Размова паэта аб вайне — гэта не проста даніна памяці сэрца. Гэта дзеля вечнасці жыцця. Дзеля майго, твайго і ўсіхнага шчасця. А, як сказаў паэт,

                                   Шчасце так не даецца,

                                   I яго не купіць:

                                   Шчасце сеецца, жнецца,

                                   Шчасце ў кузнях куецца,

                                   У мартэнах кіпіць.

     3 аб'яднання «Прыдняпроўе» пайшлі ў мастацкую літаратуру Сцяпан Гаўрусёў, Анатоль Сербантовіч, Марыя Шаўчонак, Віктар Ракаў, Яўген Крупенька, Мікола Луфераў, Віктар Карамазаў, Святлана Марчанка, Аляксандр Мельнікаў, Змітрок Марозаў, Святлана Ба-суматрава, Рыгор Яўсееў...

    З аб'яднання «Прыдняпроўе» пайшлі ў мастацкую літаратуру Аркадзь Кандрусевіч, Апанас Палітыка і іншыя маладыя тады паэты і празаікі.

    

    У красавіку 1960 года ў Магілёве было створана першае ў рэспубліцы абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў. Яго ўзначаліў Пятро Шасцеры-коў, добра вядомы як цікавы пісьменнік не толькі магіляўчанам. Калі над Беларуссю навісла навальнічная хмара гітлераўскага нашэсця, ён уступіў у камуністычны знішчальны батальён. Пасля вайны Пётр Паўлавіч вяр-нуўся на Магілёўшчыну, дзе пачаў працаваць журналістам. Ён парадаваў чытачоў не толькі нарысамі, але і аповесцю «Камень за камнем» аб ад-наўленкі роднага горада. Моладзі прысвечаны яго аповесці «На всю жизнь», «Солнечный луч», школьнікам — «Звени, звонок!». Другім да-поўненым выданнем выпушчана кніга «Солдатами были все» — у літаратурным запісе Пятра Шасцерыкова ўспаміны ўдзельнікаў абароны Магілёва цяжкім летам 1941-га, антыфашысцкага падполля ў дні аку-пацыі і вызвалення горада ад гітлераўцаў. П. Шасцерыкоў шмат рабіў па выхаванню маладых пісьменікаў, дапамагаў пачаткоўцам.

   Плённа працавалі ў абласным аддзяленні і пісьменнікі-франтавікі Анатоль Іваноў, Якуб Усікаў, Міхась Шумаў, Васіль Карпечанка, Мікола Лук'янаў.

    На Магілёўшчыне жылі і, здаецца, не так яшчэ даўно разам з намі працавалі ў абласным аддзяленні Саюза пісьменнікаў паэты Янка Непа-чаловіч і Віктар Хаўратовіч, празаік Мікола Герасімаў, крытык-літа-ратуразнаўца Аляксандр Макарэвіч. Кнігі — іх літаратурная спадчына — карыстаюцца заслужанай папулярнасцю.

   З роднай Магілёўшчыны ў вялікі свет пайшлі вядомыя беларускія празаікі Іван Чыгрынаў, Павел Кавалёў, Анатоль Кудравец, Галіна Васілеўская...

     З роднай Магілёўшчыны ў вялікі свет пайшоў вядомы беларускі праза-ік  Леанід Левановіч, паэты Ігар Шклярэўскі, Пятро Прыходзька, Мікола Аўрамчык, Іван Бурсаў, Павел Вераб'ёў, Мікола Янчанка, Ізяслаў Катляроў, Міхась Казакоў, крытык-літаратуразнаўца Дзмітрый Бугаёў і іншыя нашы землякі-пісьменнікі.

   Абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Магілёўшчыны падтрымлі-вала творчыя сувязі таксама з пісьменнікамі з Габрава (Балгарыя), Та-руньскага і Влацлавецкага ваяводстваў (Польшча), Бранскай (Расія) і Ровенскай (Украіна) абласцей.

     Галоўную ж сваю задачу мы бачылі і бачым у выхаванні літаратурнай змены, аказанні не толькі творчай дапамогі, але і ў друкаванні маладых пісьменнікаў. У гэтым добруго службу саслужылі нам калектыўныя збор-нікі «Галасы Прыдняпроўя» (выдавецтва «Мастацкая літаратура», 1991 г.), “Дняпроўскія хвалі” (Магілёў, 1993 г.) у якіх побач з пісьменнікамі абласнога аддзялення СП былі надрукаваны творы і некалькіх дзясяткаў аўтараў — членаў літаб'яднанняў Магілёва і вобласці.

     Вось радкі эканаміста Іны Шчагловай:

                                   Край крыштальных крыніц

                                   I жытнёвых палёў,

                                   Гаманлівых бароў

                                   I азёр сінявокіх,

                                   Беларусь, Беларусь,

                                   Кожны раз я ізноў

                                   Да тваіх прыпадаю вытокаў.

                                   Не стамлюся спяваць

                                   Табе песні свае,

                                   Твая мова мне роднаю стала,

                                   I ў сэрцы гучаць

                                   Зразумелыя мне

                                   Словы Коласа,

                                   Словы Купалы.

 

   Найбольш мяне ўразіла тое, што Іна нарадзілася не на беларуокай зям-лі, а ў далёкім Мурманску. Калі сям'я пераехала сюды, Іна пайшла тут у школу, палюбіла нашу беларускую мову і, як піша ў вершы, гэтая мова ёй роднаю стала.

   Дарэчы, некаторыя вершы членаў літаб'яднанняў загучалі песнямі. А каб песень, добрых твораў было больш, варта адкрываць і падтрымліваць маладыя таленты. Каб нанова, як і раней, узляталі ў высокія нябёсы неў-міручыя радкі: «Прыдняпроўе маё, Прыдняпроўе, пералескі, крыніцы, лугі...»

                                                                          Іван АНОШКІН.

        

Ядвігін Ш.
"Буквар" С.Собаля
Е.Раманаў
К.Губарэвіч
І.Гутараў
У.Рагуцкі
М.Ткачоў
А.Пысін
С.Гаўрусёў
П.Шасцерыкоў
Я.Крупенька
М.Луфераў
А.Мельнікаў
А.Кандрусевіч
Я.Усікаў
Я.Непачаловіч
І.Чыгрынаў
А.Кудравец
В.Дунін-Марцінкевіч
А.Абуховіч
М.Гарэцкі
А.Вярыга-Дарэўскі
А.Дэмбавецкі
Ю.Лявонны
А.Куляшоў
Д.Палітыка
П.Галавач
Э.Валасевіч
В.Матэвушаў
А.Сербантовіч
М.Шаўчонак
В.Ракаў
В Карамазаў
Р.Яўсееў
А.Палітыка
М.Шумаў (Шульман)
В.Карпечанка
В.Хаўратовіч
П.Кавалёў
А.Ушакоў
Г.Васілеўская
Л.Левановіч
П.Прыходзька
І.Шклярэўскі
І.Бурсаў
М.Аўрамчык
П.Вераб'ёў
М.Казакоў
М.Янчанка
Д.Бугаёў
Зм.Марозаў
І.Катляроў
І.Ісачанка

Да 1991 года арганізацыя называлася "Саюз пісьменнікаў БССР". Ад 1991 года да 1996 год - "Саюз пісьменнікаў Беларусі", ад 1996 года - "Саюз беларускіх пісьменнікаў".

 

Сакратары Магілёўскага аддзялення:

         

          Шасцерыкаў Пятро Паўлавіч       1961 г. - 1971 г.

          Матэвушаў Васіль Іванавіч          1971 г. - 1974 г.

          Пысін Аляксей Васільевіч            1974 г. - 1981 г.

          Аношкін Іван Архіпавіч               1981 г. - 1994 г.

          Дуктаў Уладзімір Уладзіміравіч    1994 г. - 2005 г.

У 2005 годзе ад Саюза беларускіх пісьменнікаў аддзялілася група, якая стварыла альтэрнатыўны Саюз пісьменнікаў Беларусі.

 

У новы Саюз перайшлі магілёўскія пісьменнікі С.Басуматрава, У.Дуктаў, Н.Кавалева, В.Кунцэвіч, М.Мінчанка, А.Палітыка, І.Пехцераў, В.Рагаўцоў, В.Шабалтас.

 

Засталіся вернымі Саюзу беларускіх пісьменнікаў Іван Архіпавіч Анош-кін, Яраслаў Іванавіч КлімуцьМіхась Аляксеевіч Карпечанка, Уладзімір Майсеевіч Ліўшыц, Навум Барысавіч Сандамірскі.

 

У сувязі з тым, што згодна Статуту СБП абласное аддзяленне можа дзей-нічаць, калі ёсць 10 сяброў, на Магілёўшчыне суполка фармальна не іс-навала ад 2005 г. да 2012 г. За гэты час у шэрагі СБП былі прынятыя Фелікс Уладзіміравіч Шкірманкоў, Мікола Адамавіч Яцкоў, Алена Уладзіміраўна Казлова (Анка Упала), Тамара Пятроўна Аўсянніка-ва, Міхась Пятровіч Булавацкі і Сяргей Сяргеевіч Украінка. З гэтай нагоды з'явіліся падставы для ўзнаўлення дзейнасці абласнога аддзялен-ня.

26 красавіка 2012 года адбылося пасяджэнне пісьменніцкай суполкі Магі-лёўшчыны, на якім адзінагалосна было прынята рашэнне аб узнаўленні дзейнасці Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьмен-нікаў. Старшынёй аддзялення быў абраны М.А.Яцкоў.

Ад 2012 года ў СБП былі прынятыя: Таццяна Іванаўна Барысік, Вік-тар Іванавіч Бяляцкі, Віталь Іванавіч Еўмянькоў, Лідзія Андрэ-еўна Мініч (Андрэева), Юрый Яўгенавіч Несцярэнка і Анатоль Казі-міравіч Санаценка.

Вядомы пісьменнік, сябра СБП, ураджэнец Чавускага раёна Валерый Мікалаевіч Казакоў, які жыве ў Маскве, выказаў жаданне далучыцца да нашай магілёўскай суполкі. 

5 лютага 2017 г. адбыўся справаздачна-выбарчы сход, на якім старшы-нёй аддзялення быў пераабраны М.А.Яцкоў. Намеснікамі старшыні былі абраны М.П.Булавацкі і С.С.Украінка.

 

 

bottom of page