Яраслаў Іванавіч Клімуць нарадзіўся 10.01.1940 г.
у в. Вострава Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці.
З сялянскай сям'і.
Бацька, Іван Ігнатавіч, памёр у 1988 годзе.
Маці, Соф'я Іванаўна, была непісьменнай, усё жыццё прысвяціла выхаванню дзяцей, памерла ў 1968 годзе.
У іх хаце была невялічкая ўласная бібліятэка з рускіх, польскіх і беларускіх кніг. У далейшым кніга стала
для Я.Клімуця патрэбаю жыцця.
Вучыўся ён у Остраўскай пачатковай школе, потым —
у Гудзевіцкай сярэдняй школе, якую скончыў у 1958 годзе. Працаваў у калгасе, сельмагу.
У 1959—1962 гадах служыў у Савецкай Арміі.
3 1962 да 1967 года – студэнт філалагічнага факультэта БДУ. У 1967— 1968 гадах настаўнічаў у Дубаўской васьмігадовай школе Ваўкавыскага раёна.
Пасля каля года супрацоўнічаў у рэдакцыі ўздзенскай раённай газеты «Чырвоная зорка».
У 1969—1975 гадах выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Ліцвянскай сярэдняй школе імя П.Ф.Глебкі Уздзенскага раёна. Адначасова вучыўся завочна ў аспірантуры
пры Інстытуце літаратуры імя Я.Купалы АН БССР (1972—1976). У 1979 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Якуб Колас і руская савецкая паэзія”.
З 1975 года – старшы выкладчык кафедры беларускай літаратуры Магілёўскага педагагічнага інстытута імя А.А.Куляшова. З 1982 года дацэнт, а з 1986 года – дэкан філалагічнага факультэта гэтага інстытута.
Упершыню Я.Клімуць выступіў у 1967 годзе
з рэцэнзіяй на юбілейны зборнік «Дзень паэзіі-67» (ваўкавыская раённая газета «Красный Октябрь»).
У рэс публіканскім перыядычным друку яго творы
пачалі змяшчацца з 1972 года.
У артыкулах і рэцэнзіях Я.Клімуць асвятляе стан сучаснай паэзіі і прозы. У манаграфіі «Жыццёвасць традыцый» разглядаюцца ўзаемасувязі беларускай і рускай літаратур, пераклады паэзіі Якуба Коласа на рускую мову,
даследуецца ўплыў эпічнай паэзіі беларускага класіка
на творчасць М.Ісакоўскага, А.Твардоўскага,
М.Рыленкава, М.Сідарэнкі і іншых.
Старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі
Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны,
ля вытокай якоў стаяў у 1989 г.
З ініцыятывы Я.Клімуця пры Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А.Куляшова працаваў
нядзельны беларускамоўны ліцэй.
Таксама Я.Клімуць вёў літаратурную старонку
ў абласной газеце "Магілёўская праўда".
Дацэнт кафедры
англійскага, агульнага і славянскага мовазнаўства
Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. А. А. Куляшова.
Сфера навуковых інтарэсаў — тэорыя літаратуры, гісторыя беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі, супастаўляльнае літаратуразнаўства, краязнаўства. Навуковыя і вучэбна-метадычныя публікацыі —
больш за 150.
Cябра Саюза беларускіх пісьменнікаў (1996).
Узнагароджаны Ганаровымі граматамі
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (1982, 1998), Саюза беларускіх пісьменнікаў (1999),
Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея
Якуба Коласа (2004).