У гонар Івана Бурсава
20 дек. 2017 г.
1 мин. чтения

19 снежня 2017 года вядомы беларускі паэт Іван Бурсаў адзначыў свой 90-гадовы юбілей. У гонар гэтай падзеі ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы Магілёўскага раёна адбылася літаратурная вечарына.
Бібліятэкар Юлія Яцкова расказала прысутным пра жыццёвы і творчы шлях Івана Цярэнцьевіча Бурсава, які нарадзіўся ў далёкім 1927
Юлія Яцкова Юлія Яцкова
годзе ў г.Клімавічы Магілёўскай вобласці, знайшоў сваё адметнае месца ў паэзіі, і, жывучы вось ужо больш за 50 год у Маскве, з'яўляецца сапраўдным прадстаўніком беларускай літаратуры і культуры ў Расіі.
Пісьменнік Мікола Яцкоў расказаў пра сяброўства Івана Бурсава з вядомымі беларускімі паэтамі Рыгорам Барадуліным і Сяргеем Панізьнікам. Удзельнікі
Мікола Яцкоў Мікола Яцкоў Пра фотаздымкі С.Панізьніка Слухачы
Іван Бурсаў Іван Бурсаў і Мар'ян Дукса Іван Бурсаў і Дзмітрый Кавалёў Іван Бурсаў і Яўгенія Янішчыц
На V Усесаюзнай нарадзе маладых пісьменнікаў.
Масква, 25.03. - 1.04.1969 г.
Фотаздымкі С.Панізьніка
вечарыны з цікавасцю пазнаёміліся з рэдкімі фотаздымкамі І.Бурсава, якія ў 1969 годзе зрабіў С.Панізьнік.
Іван Бурсаў адзін з нешматлікіх паэтаў, якія пішуць вершы для дзяцей, а гэта вельмі складана, бо дзеці адчуваюць сапраўдную паэзію непасрэдна сваімі сэрцамі. Менавіта гэта імкнуліся перадаць удзельнікі мастацкай
Анастасія Дубавая Лілія Паршнёва Варвара Какоўка Павел Дайнека Яўген Бірукоў і Аліна Куляшова Аляксандра Іванова
самадзейнасці Брылёўскага сельскага Дома культуры Павел Дайнека, Яўген Бірукоў, Анастасія Дубавая, Аляксандра Іванова, Варвара Какоўка, Аліна Куляшова і Лілія Паршнёва, якія выканалі рускамоўныя і беларускамоўныя вершы юбіляра.
У бібліятэцы да юбілею аформлена кніжная выстава па творчасці І.Бурсава, а да вечарыны была падрыхтавана відэапрэзентацыя, дзе можна было не толькі пагартаць старонкі жыцця паэта, але ўбачыць і пачуць у відэазапісу аўтарскае выкананне Іванам Бурсавым сваіх вершаў.
Напрыканцы ўдзельнікі перадалі свае шчырыя завочныя вітанні шаноўнаму Івану Цярэнцьевічу і пажадалі яму добрага здароўя, новых цудоўных вершаў і ўсяго самага найлепшага.
Віншуем з Юбілеем, Іван Цярэнцьевіч!
Відэа з бібліятэкі г.Клімавічы
Фотаздымкі Мікалая Яцкова і Юліі Яцковай.
Архіўныя фотаздымкі Сяргея Панізьніка.


header.all-comments