У гонар Івана Аношкіна
- Admin
- 18 дек. 2018 г.
- 1 мин. чтения

24 студзеня 2018 г. у Брылёўскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурная гадзіна, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння вядомага магілёўскага пісьменніка Івана Аношкіна.
Бібліятэкар Юлія Яцкова расказала прысутным аб вехах жыцця пісьменніка і зрабіла агляд падрыхтаванай кніжнай выстаўкі. Таксама была падрыхтавана відэапрэзентацыя, прысвечаная юбіляру.



Дырэктар Брылёўскага сельскага Дома культуры, пісьменнік Мікалай Яцкоў больш падрабязна спыніўся на выпрабаваннях ваеннага ліхалецця, якія знайшлі сваё адлюстраванне ў творчасці пісьменніка, аб сваіх асабістых сустрэчах з Іванам Архіпавічам і аб тым, які вялікі ўнёсак ён зрабіў для развіцця літаратуры на Магілёўшчыне і выхавання маладых літаратараў.








У выкананні удзельнікаў мастацкай самадзейнасці Брылёўскага СДК Анастасіі Дубавой і Аляксандры Івановай прагучалі апавяданні юбіляра.





Comments