Да юбілею Івана Пехцерава
7 янв. 2018 г.
1 мин. чтения

6 студзеня 2018 г. у Брылёўскай сельскай бібліятэцы Магілёўскага раёна адбылася літаратурная вечарына "И собираю я по строчке свои стихи, как мёд пчела", прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння вядомага магілёўскага паэта Івана Пехцерава.
Бібліятэкар Юлія Яцкова распавяла прысутным пра вехі яркай і насычанай біяграфіі паэта.
Юлія Яцкова
Сваімі ўспамінамі аб сяброўстве і супрацоўніцтве з Іванам Ягоравічам падзяліўся кампазітар-песеннік Мікалай Яцкоў, які напісаў больш за трыццаць песень на вершы паэта. (Слухаць: "Паромщик", "У Вечного огня" , "Снегири на снегу")
Мікола Яцкоў
Удзельнікі самадзейнасці Брылёўскага сельскага Дома культуры Лілія Поршнева, Макар Меляшкоў і Павел Дайнека прачыталі вершы юбіляра.
Лілія Поршнева Макар Меляшкоў Павел Дайнека
З вялікай цікавасцю ўдзельнікі вечара азнаёміліся з відэапрэзентацыяй пра жыццё і творчасць І.Пехтерева.
Выстава Аўтограф І.Пехцерава Аўтограф І.Пехцерава
Да юбілею паэта ў бібліятэцы падрыхтавана і аформлена выстава літаратуры, дзе таксама прадстаўлены і кнігі з аўтографамі Івана Пехцерава.
Фота на ўспамін
Фотаздымкі Міколы Яцкова і Юліі Яцковай


Комментарии