Паэт завітаў у школу
- Admin
- 11 мар. 2017 г.
- 1 мин. чтения
10 лютага ў магілёўскай школе № 13 адбылася сустрэча з вядомым літаратарам, намеснікам старшыні абласной філіі СБП Сяргеем Украінкам.
Сямікласнікі разам са сваёй настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Аленай Алегаўнай Караткевіч ўважліва слухалі вершы ў аўтарскім выкананні, удзельнічалі ў размове пра беларускую літаратуру і пра тое, што родная мова павінна займаць як мага болей месца ў нашым жыцці.

留言