Матэматык і паэт Міхась Булавацкі распавёў школьнікам пра Высоцкага
- Admin
- 15 мар. 2017 г.
- 1 мин. чтения



17 лютага адбылася сустрэча старшакласнікаў магілёўскай сярэдняй школы № 4 з паэтам, перакладчыкам, настаўнікам матэматыкі, які выдатна валодае беларускай мовай - Міхасём Булавацкім.
Наш госць падзяліўся сваімі думкамі наконт ролі роднай мовы ў жыцці чалавека. Расказаў гісторыі са свайго ўласнага жыцця, а таксама прыемна здзівіў, прачытаўшы пераклады вершаў У.Высоцкага.
Цудоўны настрой застаўся ў вучняў пасля сустрэчы з такім цікавым чалавекам. Спадзяемся, што нашы сустрэчы стануць добрай традыцыяй.
Таццяна ГРЫШАНАВА
Comments