top of page

Мікола Яцкоў размаўляў з пяцікласнікамі

17 лютага старшыня Магілёўскай абласной філіі СБП Мікола Яцкоў завітаў у госці да вучняў сярэдняй школы № 34. Дзеці ўважліва слухалі пра гісторыю стварэння Гімна Магілёва, аўтарам музыкі якога з'яўляецца спадар Яцкоў, пра тое, як нараджаюцца вершы і песні, якое месца ў жыцці кожнага беларуса павінна займаць родная мова. Спадар Мікола таксама зрабіў экскурс ў гісторыю, прыгадаўшы станоўчае значэнне Магдэбургскага права для Магілёва і магілёўцаў. Вучні не проста слухалі, але й задавалі пытанні, і самыя актыўныя з удзельнікаў сустрэчы напрыканцы атрымалі падарункі - кнігі з аўтографамі госця. А кніжная палічка кабінета беларускай мовы і літаратуры папоўнілася выданнямі Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Мікола Яцкоў: "Быў сёння ў магілёўскай школе № 34, размаўляў з пяцікласнікамі. Ім загадзя сказалі, што я аўтар Гімна Магілёва (а ў школе зроблены прыгожы такі стэнд з тэкстам Гімна), дык дзеці, падалося, ўспрымалі мяне гэткім гістарычным выкапнем. А калі я ім распавёў пра магілёўскае Магдэбургскае права, захоп Магілева расейцамі ў 1654 годзе ды пра паўстанне 1661 года, то хлопчык з першай парты на поўным сур'ёзе запытаў: "А вы тоже участвовали в той войне?" Відаць, я быў вельмі дакладным у дэталях і пачуццях, успамінаючы тыя часы. )))

Фотаздымкі Наталлі Кузьміной і Галіны Бяляевай.

  • White Vkontakte Icon
  • White Instagram Icon

© 2017. Магілёўскае абласное аддзяленне ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў".

Сайт створаны на Wix.com

Мы на сувязі

Паштовы адрас

а/я 43 

212030  г.Магілёў, Беларусь

bottom of page