Сустрэча з Аляксандрай Верас
17 лютага ў магілёўскім гарадскім літаратурным клубе «Святліца» Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі «Агат» адбылася сустрэча з магілёўскай паэтэсай Аляксандрай Верас.
Госця чытала вершы, дзялілася сваімі думкамі пра паэзію, адказвала на пытанні. Казала пра тое, што не трэба баяцца крытыкі, прыслухоўвацца да заўваг тых, каму ты давяраеш. Але пры гэтым быць гатовым адстойваць сваю пазіцыю.
Аляксандра Верас - гэта псеўданім Таццяны Архіпавай. Яна нарадзілася ў пасёлку Нова-Пашково Магілёўскага раёна, скончыла сацыяльна-гуманітарны каледж Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта імя А. А. Куляшова. Выдала кнігі вершаў «Я расла палявой кветкай», «Люстэркі душы» (у суаўтарстве з Юліяй Іваніцкай), «Двайны тон цішыні» і «Як кропля расы» (у суаўтарстве з Халинай Венцэк).
У 2011 годзе стала лаўрэатам IV Рэспубліканскага конкурсу «Мы народжаны для натхнення» ў намінацыі «проза» і V Міжнароднага конкурсу маладых рускамоўных паэтаў замежжа «Вецер падарожжаў» (г.Рым, Італія).
Тамара Аўсяннікава.
Дикой вишни терпкий запах
Я до дна испить желаю…
Держит ночь в косматых лапах
Серебристый ключик к раю…
Полугордо, полуслепо
В хмель уходит робость наша…
Перевёрнутое небо –
Опрокинутая чаша…