У Магілеве пісалі дыктоўку з "Сена на асфальце" М.Стральцова
16 мар. 2017 г.
1 мин. чтения
На імпрэзу да Дня роднай мовы, арганізаваную магілёўскімі актывістамі Таварыства беларускай мовы, у палац вобласьці прыйшлі каля сотні чалавек.
Апошнія некалькі гадоў у Магілёве для дыктовак арганізатары выбіраюць творы літаратараў, якія нарадзіліся на Магілёўшчыне. Беларускую дыктоўку паводле твора Міхася Стральцова «Сена на асфальце» напісалі 19 лютага магілёўцы. Сёлета ў Стральцова 80-гадовы юбілей. Ягонае славутае эсэ пра адчуваньні вяскоўца, які пераехаў у горад, і стала матэрыялам для ахвотнікаў спраўдзіць веданьне беларускай мовы.
ogUMR7wEgEA t5vclg2FtQs 2dC7IdDOcDE dSIgwyT5Wl8 1DUP-QrtjW8 BB1StMnpDOo ngR2vx5jOIA w_xzU2u0Icw 4XvWHN6Jnt0 jJYbL-yQH3M tXnD0TApRIE 13__28 ANQ_S0Y62J8 16832042_1354187354656257_5487940009365056810_n 16730348_1354187307989595_6277186116753137532_n 16683976_1354187374656255_6568933335994454543_n 16830747_1354188574656135_2228314651385626736_n KzjFG4XjW-k q4n0OX_8h6Q 16864834_1354189001322759_6950849630414054567_n 16864534_1354188861322773_9153200337165327135_n
«Сёлета не было шырокага анансаваньня дыктоўкі, але сабралася на яе поўная заля. Гэта зьдзівіла. Яшчэ адна адметнасьць, што разам з намі сёлета ў арганізацыі дыктоўкі браў удзел Саюз пісьменьнікаў Беларусі. Яны самі прапанавалі дапамогу», — адзначыў кіраўнік гарадзкой арганізацыі ТБМ Алег Дзьячкоў.
Дыктавала фрагмэнт твору Стральцова настаўніца Ганна Бандарэнка. Пэдагог ад першай дыктоўкі ТБМ нязьменна «экзамэнуе» рупліўцаў беларушчыны.
Пісаў пад дыктоўку і кіраўнік культурна-асьветніцкага абʼяднаньня ўкраінцаў Магілёва Генадзь Гузій. Ён вітаў тых, хто прыйшоў.
Пісала сёлетнюю дыктоўку і супрацоўніца галоўнага ўпраўленьня ідэалягічнай працы Магілёўскага аблвыканкаму Іна Багамазава. Летась вітаў удзельнікаў імпрэзы начальнік гэтага ўпраўленьня Андрэй Кунцэвіч.
Віталі тых, хто прыйшоў на дыктоўку, і вучні беларускамоўнай клясы: Эвеліна Самойленка, Тацяна Турандзіна, Улада Грыцава
Радыё Свабода
Фотаздымкі Алеся Сабалеўскага


Комментарии