Школьнікі слухалі пра вайну...
- Admin
- 17 мар. 2017 г.
- 1 мин. чтения

23 лютага ў госці да вучняў магілёўскай сярэдняй школы № 8 завіталі пісьменнікі Міхась Булавацкі і Мікола Яцкоў.
Школьнікі падрыхтавалі літаратурна-музычную імпрэзу "Вайна вачамі дзяцей".
Мікола Яцкоў зрабіў экскурс у беларускую гісторыю, узгадаўшы бітвы пры Грунвальдзе і ля Оршы, і падкрэсліў, што беларусы перамагалі чужынцаў, якія імкнуліся захапіць Беларусь, і ўсё гэта знайшло сваё адлюстраванне ў беларускай літаратуры.
Міхась Булавацкі эмацыйна распавёў пра сваю сям'ю, якую мінулая вайна зачапіла сваім чорным крылом.
З вялікай цікавасцю пісьменнікі азнаёміліся са змястоўным зборам этнаграфічнага кутка кабінета беларускай мовы і літаратуры. Новыя друкаваныя выданні Союза беларускіх пісьменнікаў папоўнілі кніжную палічку гэтага кабінета.


Міхась Булавацкі

Мікола Яцкоў перадае выданні Саюза беларускіх пісьменнікаў
настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Святлане Грахольскай

Этнаграфічны куток


На ўспамін аб сустрэчы
Comments