Кола сяброў Міхася Стральцова
23 лютага ў магілёўскім грамадскім цэнтры "Кола" Міхась Скобла прадставіў кнігу ўспамінаў, лістоў і архіўных знаходак "Выгнаны патрыцый", прысвечаная Міхасю Стральцову. Выданне ўбачыла свет напярэдадні 80-годдзя выдатнага беларускага паэта.
Міхась Скобла адзначыў, што выконвае сваё абяцанне, якое даў слаўгарадскім землякам Міхася Стральцова.
Сваімі ўспамінамі падзялілася ўдава паэта - Алена Дзмітрыеўна Стральцова. Пісьменнік і бард Юрый Несцярэнка прапанаваў слухачам новую песню. Аздобіла вечарыну сваімі песнямі і Таццяна Грыневіч. А вучаніца беларускамоўнага класа магілёўскай сярэдняй школы № 34 Таня Турандзіна чытала на памяць вершы Стральцова.
Міхась СКОБЛА: "На радзіме Міхася Стральцова, у магілёўскім "Коле сяброў" прэзентавалі кнігу "Выгнаны патрыцый". Дзякуй Юрыю Несьцярэнку за новую песьню, назву для якой прыдумалі ўсёй грамадой; Алене Дзьмітрыеўне Стральцовай - за цікавыя ўспаміны ў "жывым эфіры"; Тацьцяне Грыневіч - за яе непаўторнае "калялітаратурнае сапрана"; мілай Танечцы Турандзіной, якая ў свае шэсьць вёснаў ведае стральцоўскую паэзію на памяць; Алегу Дзьячкову, дзякуючы якому падобныя "колы" і круцяцца".
Фота: са старонкі М.Скоблы у facebook.com