top of page

Слаўгарад атрымаў свой Гімн

24 лютага ў Слаўгарадзе прайшоў злёт перадавікоў сельскай гаспадаркі, на якім былі ўшанаваны пераможцы ў розных намінацыях.

З рук намесніка старшыні Слаўгарадскага райвыканкама Святланы Язерскай дыпломы пераможцаў раённага конкурсу па стварэнні Гімна г.Слаўгарада атрымалі жыхар гэтага старажытнага горада, ветэран Вялікай Айчыннай вайны, вядомы паэт, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў Фелікс Шкірманкоў і кампазітар з Магілёўскага раёна, аўтар музыкі афіцыйнага Гімна Магілёва Мікола Яцкоў.

Конкурс па стварэнні тэкста і музыкі Гімна быў абвешчаны рашэннем Слаўгарадскага райвыканкама №21-9 ад 5 жніўня 2016 г. У конкурсе ўзялі ўдзел тры песні - на словы Івана Палазкова, Веры Стасенка і Фелікса Шкірманкова. Па выніках конкурсу журы аддала перамогу песне "Слаўся, Слаўгарад!" (словы Ф.Шкірманкова. музыка М.Яцкова).

Святлана Язерская ўручае дыплом Феліксу Шкірманкову

Палымянае слова паэта-франтавіка

Мікола Яцкоў уручае Святлане Язерскай першы экзэмпляр Гімна Слаўгарада

з рукапіснымі прысвячэннямі аўтараў

Гімн Слаўгарада

Пераможцы

Фотаздымкі газеты "Прысожскі край".

bottom of page