У кафэ "Неба" гучалі вершы
21 лютага ў Магілёве ў моладзевым кафэ "Неба" адбылася паэтычная вечарына "Пульс кахання",якую ініцыявала Ганна Мальцава - студэнтка 4 курса гісторыка-філалагічнага факультэта МДУ імя А. А. Куляшова. Свае вершы чыталі маладыя магілеўскія паэты Вольга Бялова, Дзяніс Пылыпіў, Кацярына Хадасоўская, Іван Глякаў, Насця Падрабінкіна, Андрэй Шарахоўскі, Таццяна Асмалоўская, Андрэй Варапаеў і Стас Лукоўскі. Некаторыя з іх з'яўляюцца выхаванцамі гарадскога літаратурнага клуба "Святліца", якім кіруе сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў Тамара Аўсяннікава. Спадарыня Тамара таксама была запрошана на гэтую вечарыну, дзе змагла даць адзнаку паэтычнаму майстэрству сваіх вучняў.
Ганна Мальцава
Стас Лукоўскі, Андрэй Шарахоўскі, Тамара Аўсяннікава, Насця Падрабінкіна
Насця Падрабінкіна і Тамара Аўсяннікава
Фота: vk.com/time_cafe_nebo, з архива Т.Аўсяннікавай.