Паседжанне Рады ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў»
- Admin
- 17 мар. 2017 г.
- 1 мин. чтения
28 лютага адбылося паседжанне Рады ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў». Новымі сябрамі аб'яднання сталі паэтка Сабіна Брыло і перакладчыца Сюзанна Паўкштэла. Была задаволеная заява на вяртанне ў чальцы СБП празаіка Леаніда Левановіча.

Паэта, журналіста, даследчыка Міхася Скоблу павіншавалі з атрыманнем украінска-беларускай прэміі «Воіны святла» памяці Міхаіла Жызнеўскага.


Леанід Левановіч
Напярэдадні XVII чарговага справаздачна-выбарчага З'езду ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў", які адбудзецца 4 сакавіка, на паседжанні былі абмеркаваныя праекты будучага складу Рады, рэвізійнай камісіі, а таксама камісій З'езду: падліковай, рэдакцыйнай і мандатнай.

Мікола Яцкоў, Віктар Казько, Ірына Багдановіч, Валянціна Аксак
Была прынятая і абвешчаная Заява Рады ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" пра сітуацыю ў Курапатах.

Comments