"Святліцу" сустракаў універсітэт
3 сакавіка ў Сусветны дзень пісьменніка гарадскі літаратурны клуб “Святліца” завітаў да студэнтаў факультэта педагогікі і псіхалогіі дзяцінства МДУ імя А. А. Куляшова. Іх сустрэлі намеснік дэкана па ідэалагічнай і выхаваўчай працы Ірына Мікалаеўна Батура і выкладчык кафедры псіхалогіі Арсеній Зурабавіч Джанашыа.
Кіраўнік клуба, пісьменніца, сябра СБП Тамара Пятроўна Аўсяннікава расказала аб заснаванні Сусветнага дня пісьменніка, узгадала пісьменніцкія грамадскія аб’яднанні і перыядычныя выданні, якія існуюць у Беларусі. Прысутныя таксама даведаліся пра асаблівасці літаратурнага жыцця ў горадзе Магілёве і аб працы клуба “Святліца”.
Спадарыня Тамара пазнаёміла са сваёй творчасцю, прачытала некалькі вершаў і прадставіла удзельнікаў клуба - Крысціну Башарымаву, Ганну Папікян, Вольгу Шпакоўскую і Паліну Сініцыну.
Студэнты ўважліва слухалі, выказалі цікаваць да творчасці гасцей, задавалі шмат пытанняў. Ім хацелася ведаць, чаму клуб называецца “Святліца”, калі маладыя паэты пачалі пісаць вершы, што ці хто паўплываў, аб чым быў перша верш, якіх паэтаў чытаюць і г.д.
На памяць аб сустрэчы Т.Аўсяннікава падарыла І.Батура сваю кніжку вершаў “Скрыжалі” , а А.Джанашыа – літаратурны альманах “Брама”.
На развітанне Ірына Мікалаеўна і студэнты выказалі падзяку сябрам “Святліцы”, а Арсеній Зурабававіч падарыў кветкі – жоўтыя цюльпаны.
Ірына Батура
Тамара Аўсяннікава
Паліна Сініцына
Ганна Папікян
Паліна Сініцына, Аліна Шынялёва, Ганна Папікян, Тамара Аўсянніква,
Вольга Шпакоўская
Фотаздымкі Крысціны Башарымавай.