top of page

Чытаем па-беларуску з Velcom


Кампанія “Velcom” разам з футбольным клубам “Днепр” зладзілі незвычайны ўрок “Чытаем па-беларуску” для магілёўскіх дзетак.

Сацыяльны адукацыйны праект “Чытаем па-беларуску з "Velcom” упершыню завітаў у наш горад. 2 сакавіка госці з Мінску наведалі некалькі ўстаноў адукацыі Магілёва, а выніковы вялікі ўрок адбыўся ў залі ўрачыстасцяў Музея гісторыі горада, што месціцца ў Ратушы.

Прадстаўнікі ФК “Днепр” – Андрэй Ільеня і Руслан Капанцоў

Пісьменніца Раіса Баравікова

Юрый Жыгамонт

Сто з лішкам дзетак 2-3 класаў магілёўскіх школ паўдзельнічалі ў незвычайным уроку беларускай мовы. Брамнік ФК “Днепр” Руслан Капанцоў і прадстаўнік прэс-службы клубу Андрэй Ільеня распавялі дзеткам пра футбол ды зладзілі невялічкую віктарыну, у якой школьнікам трэба было перакласці на беларускую мову некаторыя футбольныя тэрміны. Але не толькі спартовая тэма была на беларускім уроку ў Ратушы. Пра родную літаратуру і новыя дзіцячыя кніжкі расказала пісьменніца Раіса Баравікова. Немала цікавага паведаў тэлевядучы і тэлепадарожнік Юрый Жыгамонт, ён жа быў і галоўным вядоўцам імпрэзы.

Вялікі інтэрактыўны ўрок у Ратушы завяршыў серыю заняткаў “Чытаем па-беларуску з "Velcom” на Магілёўшчыне. У лютым ініцыятыва наведала некалькі раённых цэнтраў і пабывала ў 25 навучальных установах. А ўсяго з кастрычніка 2015 – самага пачатку заснавання гэтага праекта , “чыталі па-беларуску з "Velcom” каля 17 тыс. школьнікаў з больш чым 140 устаноў адукацыі Беларусі.

bottom of page