Вайскоўцы слухалі пра Пісьмянкова
20 сакавіка ў Магілёўскую абласную бібліятэку на сустрэчу з творчасцю Алеся Пісьмянкова завіталі вайскоўцы магілёўскай вайсковай часткі 6713 Унутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь.
Перад пачаткам імпрэзы. Мікола Яцкоў і Кацярына Прохарава
Госці з вялікай цікавасцю слухалі вядучых імпрэзу бібліятэкараў Вольгу Бязмен і Кацярыну Прохараву, якія распавялі пра жыццёвы і творчы шлях славутага паэта Магілёўшчыны. Таксама была падрыхтавана змястоўная відэапрэзентацыя, якую дэманстравала загадчыца аддзела беларускай і краязнаўчай літаратуры Тамара Калініна.
Выступае Мікола Яцкоў
Аб сустрэчах і сяброўстве з Алесем Пісьмянковым распавёў літаратар і кампазітар Мікола Яцкоў. Ён расказаў пра тое, як ствараліся песні на вершы Пісьмянкова і якую станоўчую ролю яны адыгрываюць і сёння на Касцюковіцкай зямлі. У выкананні М.Яцкова прагучалі песні "Белы Камень", "Ліпень" і "Лазня".
Яраслаў Клімуць успамінае...
Вядомы беларускі літаратуразнаўца Яраслаў Клімуць разгарнуў перад прысутнымі свае шматколерныя ўспаміны, у якіх вялікае месца займае знаёмства і стасункі з Алесем Пісьмянковым - паэтам і чалавекам, які пайшоў заўчасна з жыцця, але пакінуў пасля сябе вялікую і ўдзячную памяць.
Яраслаў Клімуць, Вольга Бязмен, Кацярына Прохарава, Мікола Яцкоў
Фотаздымкі Тамары Калінінай.
Націскаючы на словы, пазначаныя чырвоным колерам, можна перайсці па спасылках.