top of page

Сакавіцкі грак заляцеў у Магілёў


Ад мала да вяліка сабрала 19 сакавіка чытальная зала магілёўскай бібліятэкі імя Янкі Купалы аматараў паэтычнага слова на паэтычную імпрэзу «Сакавіцкі грак», прысвечаную Міжнароднаму дню паэзіі. Больш за дзве гадзіны тут гучалі вершы на розных мовах самых розных аўтараў - ад класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа да сучасных маладых паэтаў.

Адкрылі імпрэзу юныя чытальнікі вучаніца беларускамоўнага класа СШ №35 Таня Тарундзіна, вучні СШ № 25 Арцём Новікаў, Ліза Дзямідава і Аліна Макарава. Вучаніца 11 класа Магілёўскага дзяржаўнага абласнога ліцэя №1 Наста Падрабінкіна прачытала свае вершы на беларускай, рускай і англійскай мовах. Гучалі вершы на украінскай мове ў выкананні Алены Громавай. Святлана Левянец спявала песні і чытала вершы на ідыш. Асабліва пранікнена яна выканала песню аб яўрэйскай маці спачатку на ідыш, а затым на рускай мове.

Наста Падрабінкіна

На свяце прысутнічалі вядомыя магілёўскія літаратары Таццяна Барысік, Тамара Аўсяннікава і Міхась Булавацкі. Іх выступленні вызвалі самыя лепшыя пачуцці і ўражанні.

Тамара Аўсяннікава

Таццяна Барысік

Кожны з прысутных мог пачытаць свае уласныя вершы ці вершы любімых паэтаў.

Увазе удзельнікаў мерапрыемства былі таксама прадстаўлены дзве кніжныя выставы - “Души прекрасные порывы” і “Залаты россып вершаў”.

  • White Vkontakte Icon
  • White Instagram Icon

© 2017. Магілёўскае абласное аддзяленне ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў".

Сайт створаны на Wix.com

Мы на сувязі

Паштовы адрас

а/я 43 

212030  г.Магілёў, Беларусь

bottom of page