top of page

У Магілёве прайшлі чарговыя Пысінскія чытанні


20-23 сакавіка ў Магілёўскай абласной бібліятэцы адбыліся VII Пысінскія чытанні. У мерапрыемствах, якія былі здзейснены ў межах чытанняў, прынялі ўдзел і сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў.

У прыватнасці, 20 сакавіка ў вечарыне "Белы бусел над Бесяддзю", прысвечанай 60-годдзю А.Пісьмянкова, прынялі ўдзел Яраслаў Клімуць і Мікола Яцкоў.

Віктар Арцем'еў прымае віншаванні

21 сакавіка Тамара Аўсяннікава ад імя СБП павіншавала з 90-годдзем пісьменніка, сябра СПБ Віктара Арцем'ева, які нарадзіўся ў Сусветны дзень паэзіі і прысвяціў сваё жыццё служэнню беларускай літаратуры.

22 сакавіка адбылася канфэрэнцыя "У небе і кнізе - сонца", на якой прысутнічаў Яраслаў Клімуць, а таксама вядомы беларускі пісьменнік, сябра Рады СБП, ураджэнец г.Чэрыкава Віктар Карамазаў. Ён сябраваў з А.В.

Пысіным, і распавёў прысутным пра сваю першую сустрэчу з паэтам, пра яго каштоўныя чалавечыя, маральныя і прафесійныя якасці.

Віктар Карамазаў

Віктар Філімонавіч адзначыў, што Аляксей Пысін стварыў генерацыю пісьменнікаў Магілёўшчыны - А. Сербантовіча, А. Пісьмянкова, С. Гаўрусёва, А. Кудраўца, М. Стральцова. І пажадаў моладзі “лепш учытвацца ў творы паэта, а не ў тое, што пра яго пішуць”.

Пысінскія чытанні пачалі сваю гісторыю з 2010 года, калі на канферэнцыі да 75-годдзя заснавання Магілёўскай абласной бібліятэкі было прынята рашэнне аб правядзенні штогадовых чытанняў, прысвечаных памяці А.В.Пысіна.

Паводле library.mogilev.by

bottom of page