top of page

На сайце СБП - сакавіцкі агляд спраў Магілёўскай філіі


Сайт Саюза беларускіх пісьменнікаў апошнім часам практыкуе новы фармат: замест выстаўлення регулярных і хуткіх навін з рэгіёну, напрыканцы месяца робіцца невялікі агляд падзей, якія адбыліся за гэты перыяд. Мы лічым, што ў межах сайта навін такі фармат не адпавядае сутнасці паняцця "навіна". Усё павінна быць у свой час, і аладкі павінны заставацца гарачымі.

Таму Магілёўская філія і вырашыла прыкласці адпаведныя намаганні для стварэння свайго сайта - каб была нейкая аператыўнасць інфармавання аб тым, як мы тут жывём і што тут у нас робіцца. Вядома, што ў нас няма такіх магчымасцяў, як у Lit-Bel.org, але мы будзем імкнуцца да тых сонечных вышынь.

Дарэчы, хацелася б, каб і іншыя абласныя філіі зрабілі сабе сайты - каб усе мы атрымалі добрую камунікацыю. А калі такое калі-небудзь будзе, то папросім галоўны сайт уторкнуць на сваёй галоўнай старонцы кнопкі рэгіянальных сайтаў.

А зараз, вядома ж, прапануем вашай ўвазе агляд нашых магілёўска-горацкіх спраў у інтэрпрэтацыі сайта Саюза беларускіх пісьменнікаў.

bottom of page