top of page

Уладзімір Арлоў прэзентаваў "Айчыну" у Магілеве


Пісьменнік і гісторык распавёў, як і навошта стваралася ілюстраваная гісторыя Беларусі, якую магла б чытаць “уся сям’я”.

30 сакавіка на сустрэчу з літаратарам у грамадскі цэнтр “Кола” прыйшло каля паўсотні чалавек. Уладзімір Арлоў коратка прабегся па сваіх выдадзеных раней кнігах, перш чым спыніўся на “Айчыне”, якую многія паспелі набыць задоўга да прыезду пісьменніка.

Разам з Арловым павінен быў таксама прыехаць ілюстратар Павел Татарнікаў, аднак з-за татальнай занятасці ён гэтага не змог зрабіць.

На працягу двух гадзін аўдыторыя слухала пра асаблівасці кнігі і пра тое, чаму яна неабходная менавіта цяпер, калі Беларусь, па словах Уладзіміра Арлова, апынулася ў складаным геапалітычным становішчы “з агрэсіўным Рускім светам на Усходзе”. Падрабязнасці – у нашым відэа.

Паводле https://mspring

  • White Vkontakte Icon
  • White Instagram Icon

© 2017. Магілёўскае абласное аддзяленне ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў".

Сайт створаны на Wix.com

Мы на сувязі

Паштовы адрас

а/я 43 

212030  г.Магілёў, Беларусь

bottom of page