Адбылася прэзентацыя альманаха "Брама"
17 апр. 2017 г.
1 мин. чтения

12 красавіка ў грамадскім цэнтры «Кола» адбылася прэзентацыя літаратурнага альманаха «Брама» - штогадовага выдання Магілёўскага абласнога аддзялення грамадскага аб'яднання "Саюз беларускіх пісьменнікаў".
Альманах быў заснаваны ў 2013 годзе, і новы нумар за 2016 год – чацвёрты па ліку.
Чацвёрты год запар сябры філіі ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” збіраюць і ўкладаюць уласны гадавік, яднаючы на старонках выдання лепшыя творы сяброў нашай пісьменніцкай арганізацыі, а таксама спробы пяра іншых землякоў-літаратараў.
Усевалад Сцебурака Усевалад Сцебурака Усевалад Сцебурака Мікола Яцкоў Таццяна Барысік Таццяна Барысік Таццяна Барысік Выступае Міхась Булавацкі Міхась Булавацкі Міхась Булавацкі Базыль Камароў Базыль Камароў Віталь Еўмянькоў Тамара Аўсяннікава Ната Драздова Васіль Аўраменка Васіль Аўраменка Васіль Аўраменка Васіль Аўраменка Васіль Аўраменка Аляксей Карпенка Сяргей Целеш Сяргей Целеш Яўген Барышнікаў Яўген Барышнікаў Брама 2016
На сустрэчу завіталі аўтары выдання і прыхільнікі іх творчасці. Слова ўзялі: паэтка і кіраўніца літаратурнага гуртка “Святліца” Тамара Аўсяннікава, мастак і аўтар альманаха Базыль Камароў, намеснік старшыні філіі Міхась Булавацкі, сёлетняя стыпендыятка фундацыі імя Магдалены Радзівіл Таццяна Барысік, літаратар і бард Васіль Аўраменка, паэт Аляксей Карпенка, празаік Сяргей Целеш.
Да імпрэзы далучыліся намеснік старшыні ГА “СБП” Усевалад Сцебурака і бард Яўген Барышнікаў з Мінску.
Імпрэзу веў старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення СБП Мікола Яцкоў.
Аўтар тэксту, фота і відэа - Алесь Сабалеўскі.


Комментарии