top of page

Успамінаючы нашага земляка Барыса Казанава (Лапіцкага)

На працягу доўгага часу шукаў нашага земляка-пісьменніка, які пераехаў у Ізраіль. І толькі днямі на прасторах інтэрнету знайшоў паведамленне, што яшчэ 3 лістапада 2016 года ён памёр.

Вось, што напісаў пра яго ізраільскі журналіст Якаў Шэхтар: “Умер Боря Лапицкий (Казанов), замечательный прозаик, тихий человек, скандаливший только на страницах своих книг. Перед набором высоты его душа наверняка понеслась на Шантарские острова, скудные клочки промерзшей земли, которые он своим талантом навсегда занес на литературную карту мира. Прощай Боря, вернее - до свидания. Ведь все там будем”.

Казанаў Барыс (сапр. Лапіцкі Барыс Міхайлавіч) нарадзіўся 26 снежня 1938 г. у вёсцы Расна Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці. У гады Вялікай Айчыннай вайны быў у эвакуацыі на Урале. Скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут (1962). Працаваў спецыяльным карэспандэнтам газеты «Літаратура і мастацтва», карэспандэнтам Беларускага радыё (1964-1966), старшым рэдактарам на Беларускім тэлебачанні (1968-1971).

У Маскве апублікаваў зборнік апавяданняў "Осень на Шантарских островах" и роман "Полынья".

У 2006 годзе Барысу Казанаву была прысуджана Нацыянальная прэмія Расіі "Золотое перо Русі " (у намінацыі "проза").

Сябра Саюза пісьменнікаў СССР з 1987 года. У 1995 годзе перасяліўся ў Ізраіль і жыў у г. Кацрын.

Уладзімір ЛІЎШЫЦ.

Творы Барыса Казанава можна пачытаць тут і тут

  • White Vkontakte Icon
  • White Instagram Icon

© 2017. Магілёўскае абласное аддзяленне ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў".

Сайт створаны на Wix.com

Мы на сувязі

Паштовы адрас

а/я 43 

212030  г.Магілёў, Беларусь

bottom of page