Творчая сустрэча ў школе
- 5 мая 2017 г.
- 1 мин. чтения

4 мая, у чарговы дзень роднай мовы, настаўнікі беларускай мовы магілёўскай сярэдняй школы № 18 В.А.Руткоў-ская, К.М.Папова, В.Ф.Тарасенка на чале з бібліятэкарам Г.У.Кавалёвай арганізавалі творчую сустрэчу з цікавым чалавекам, членам Саюза беларускіх пісьменнікаў Тамарай Пятроўнай Аўсяннікавай.

Тамара Пят-роўна раска-зала пра сябе, пра што піша, што хвалюе. Прачытала свае вершы рознай тэматыкі. Напярэдадні
9 Мая актуальна прагучаў верш пра бацьку, які ваяваў, дайшоў да Берліна і там ледзь ацалеў. Кранулі вершы пра бацькоў, пра каханне. Таксама Тамара Пятроўна паведаміла пра працу ў літаратурным клубе “Святліца”, запрасіла тых, хто спрабуе свае сілы ў творчасці, на заняткі клуба.

Прысутныя, вучні і настаўнікі школы, шчыра дзякавалі за цікавую сустрэчу, уручылі кветкі і атрымалі аўтографы. А Тамара Пятроўна, у

сваю чаргу, падзякавала за ўвагу, падарыла школьнай бібліятэцы зборнік сваіх вершаў ”Скрыжалі” і іншыя выданні.


Комментарии