У Горках прайшоў конкурс, прысвечаны творчасці Лідзіі Андрэевай
У дзяржаўнай установе адукацыі "Дзіцячая школа мастацтваў г.Горкі" прайшоў VI конкурс навучэнцаў тэатральных аддзяленняў і класаў адукацыйных устаноў "Беларусь мая старонка", прысвечаны творчасці пісьменніцы Лідзіі Андрэевай.
Для праведзенне конкурсу было распрацавана адпаведнае Палажэнне. Усяго ўдзельнічала 40 навучэнцаў, пачынаючы ад 5-гадовага ўзросту. Журы, якое ўзначаліла спадарыня Андрэева, адзначыла пераможцаў дыпломамі. Таксама былі і падарункі ад аўтара - кнігі і часопіс "Гарбузік".
ПАЛАЖЭННЕ
аб VI дзіцячым конкурсе
навучэнцаў тэатральных аддзяленняў
і класаў адукацыйных устаноў
“Беларусь – мая старонка”,
прысвечаным творчасці Лідзіі Андрэевай
Конкурс “Беларусь мая старонка” праводзіцца Дзяржаўнай установай адукацыі “Дзіцячая школа мастацтваў г. Горкі”
Мэтай конкурсу з’яўляецца папулярызацыя беларускай мовы, прапаганда творчасці горацкіх паэтаў, фарміраванне навыкаў успрыняцця твораў беларускіх аўтараў, стымуляванне творчай актыўнасці, а таксама пошук новых форм
і метадаў работы з дзецьмі.
Конкурс праводзіцца ў наступных намінацыях:
Выканаўцы сцэнічнай мініяцюры;
Індывідуальны выканаўца
Праграмныя патрабаванні.
Удзельнікі ў намінацыі індывідуальны выканаўца —
чытальнік, чытальнік-дэкламатар, або іншы від адзіночнага выступлення тэатральнай накіраванасці – да 3 хвілін.
Выканаўцы сцэнічнай мініяцюры – урывак з п’есы, літаратурна-драматычная кампазіцыя, літаратурны твор, эцюд, сцэнка –
да 8 хвілін
Крытэрыі адзнакі:
Паўната і выразнасць раскрыцця тэмы твора;
раскрыццё і яркасць мастацкіх выяў;
выканальніцкае майстэрства;
культура выканання;
мастацкае афармленне.
У кожнай намінацыі ўлічваюцца
ўзроставыя катэгорыі ўдзельнікаў конкурсу:
ад 6 да 9 гадоў – I малодшая;
ад 10 да 13 гадоў – II сярэдняя;
ад 14 да 17 гадоў – III старэйшая.
Узроставыя катэгорыі не ўлічваюцца ў намінацыі
“выканаўцы сцэнічнай мініяцюры”.
Узрост удзельнікаў вызначаецца на дзень правядзення конкурснай праграмы.
Падвядзенне вынікаў конкурсу ажыццяўляе журы.
Пераможцы конкурсу могуць узнагароджвацца дыпломамі.
У кожнай узроставай группе дыпломы І , ІІ , ІІІ ступені
і заахвочвальныя дыпломы.
Журы мае права прысудзіць не ўсе дыпломы, або прысуджаць дыпломы адной ступені некалькім удзельнікам.
Журы мае права адзначыць дыпломамі выкладчыкаў,
чые выхаванцы паспяхова выступілі на конкурсе.
Усе ўдзельнікі конкурсу, якія не сталі пераможцамі, узнагароджаваюцца дыпломамі ўдзельніка.
Рашэнне журы з’яўляецца канчатковым.
Рэкамендуемая літаратура:
1. Дзіцячыя зборнікі горацкіх паэтаў:
Лідзія Андрэева. “Мая сям’я ад А да Я.” Вершы для дзяцей”. Мінск, 2010.
Лідзія Андрэева “Цвіла каліна…”. Мінск, 2015.
Лідзія Андрэева “І боль, і мары, і любоў”. Мінск, 2013.
Лідзія Андрэева “У сваім краі, як у раі”. Мінск, 2015.
2. Зборнікі лірычна-патрыятычнай і філасофскай накіраванасці:
Андрэева Лідзія (Лідзія Андрэеўна Мініч). “Жыватворная крыніца.”
3. Вершы пра радзіму і філасофскія:
Андрэева Лідзія (Лідзія Андрэеўна Мініч).
“На хвалях вечнасці. Міфы і легенды ў вершах”. Мінск, 2012.
Андрэева Лідзія (Лідзія Мініч). “Ніці”. Мінск, 2017.
Усе зборнікі можна знайсці ў раённай бібліятэцы.