top of page

У Магілёве ўзнагародзілі работнікаў дзяржаўных друкаваных і электронных СМІ

29 мая 2017 г.
1 мин. чтения

12 мая ў Магілеве адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання работнікаў дзяржаўных друкаваных і электронных СМІ.

У спаборніцтве сярод журналістаў дзяржаўных перыядычных выданняў Прыдняпроўскага краю першае месца заняў вядомы магілёўскі журналіст, сябра СБП Міхась Аляксеевіч Карпечанка (газета "Зара над Друццю", г.Бялынічы).

Міхась Карпечанка (крайні справа) сярод калег

У фае была разгорнута экспазіцыя медыяпраектаў студэнцкай прэс-службы Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта імя А. А. Куляшова, а таксама прафарыентацыйная выстава універсітэта, дзе гасцінным гаспадаром быў выкладчык кафедры літаратуры і міжкультурных камунікацый гісторыка-філалагічнага факультэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, сябра СБП Віталь Іванавіч Еўмянькоў.

Экспазіцыю універсітета наведалі намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Міхайлавіч Кунцэвіч і старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Мікалаевіч Казека.

  • Усё падрыхтавана...
  • В.Еўмянькоў і А.Казека
  • Андрэй Кунцэвіч зацікавіўся...
  • В.Еўмянькоў і А.Кунцэвіч

Трэба дадаць, што медыяпраекты студэнтаў-журналістаў былі таксама прадстаўленыя 6 мая ў павільёне «СМІ Магілёўскай вобласці» XXI Міжнароднай cпециализированной выставы «СМІ ў Беларусі», якая праходзіла ў павільёне Белэкспа (г. Мінск).

  • Віталь Еўмянькоў (справа)

Комментарии


  • White Vkontakte Icon
  • White Instagram Icon

© 2017. Магілёўскае абласное аддзяленне ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў".

Сайт створаны на Wix.com

Мы на сувязі

Паштовы адрас

а/я 43 

212030  г.Магілёў, Беларусь

bottom of page