top of page

Гартаючы старонкі "ЛіМа"

Пагартаўшы старонкі некалькіх нумароў штотыднёвіка "Літаратура і мастацтва", звярнуў увагу на тое, што рэдакцыя не робіць асаблівай розніцы паміж сябрамі двух пісьменніцкіх саюзаў - тут месца хапае ўсім.

Каго ж з сябраў Саюза беларускіх пісьменнікаў -

і заўчасна пайшоўшых ад нас, і сёняшніх -

можна тут пабачыць?

Давайце зробім невялікі маніторынг і, напрыклад, пагартаем нумар ад 12 мая 2017 года.

Адразу з анонса на першай паласе на нас глядзіць Сяргей Панізьнік і адпраўляе на 7-ю паласу, дзе прэзентуецца ягоная новая кніга "Гасцінцы з пуцявін-гасцінцаў", а другі анонс накіроўвае нас на 5-ю паласу, дзе ў артыкуле "Хованкі на лецішчы, альбо Госці без гаспадара" распавядаецца пра музей-дачу Васіля Быкава ў Ждановічах.

 

На 3-й паласе развітальнае слова пра Міколу Аўрамчыка ...

... а у ЛіМ-каляндары напамін пра тое, што свае юбілеі адзначылі Раіса Баравікова і Анатоль Бароўскі.

 

На 6-й паласе Віктар Жыбуль прадстаўляе гістарычнае даследванне "Дыяменты таленту: да 110-годдзя Наталлі Вішнеўскай".

 

На 9-й паласе развінуўся "Сімачка" - ўрывак з дакументальна-мастацкай аповесці Раісы Баравіковай "Вандроўка ў прастору бяды".

 

На 10-й паласе змешчана размова Тамары Аўсяннікавай з паэтам Эдуардам Мядзведскім, дзе апроч усяго ўзгадваюцца Рыгор Барадулін, Міхась Булавацкі, Сяргей Украінка і Яраслаў Клімуць.

 

На 11-й паласе ў артыкуле "Патрапіць пад кніжны дождж" узгадваюцца Леанід Дранько-Майсюк і Аксана Спрынчан.

 

На 12-й паласе ў матэрыяле "Без падстраховак" узгадваюцца Ніл Гілевіч ...

... і Рыгор Барадулін.

 

Як бачым, для аднаго нумара "ЛіМа" вельмі дастойнае прадстаўніцтва Саюза беларускіх пісьменнікаў - аж 14 персон. І тут вельмі правільная пазіцыя рэдакцыі, бо сёняшні штучны падзел пісьменнікаў на "чэсных" і "нячэсных" не мае аніякай перспектывы. Трэба крок за крокам адмаўляцца ад гэтага шляху ў нікуды.

Агляд зрабіў Мікола Яцкоў.

bottom of page