top of page

Жыццё ў свеце мастацкага слова

23 мая 2017 года сябры гарадскога літаратурнага клуба «Святліца» наведалі «Літаратурна-мастацкі салон» Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта імя А. А. Куляшова і ўзялі ўдзел у абмеркаванні тэмы «Маё жыццё ў свеце мастацкага слова».

Напачатку адбылося адкрыццё фотавыставы студэнтаў аддзялення журналістыкі Крысціны Башарымавай, Наталлі Юранковай і Вікторыі Маргуновай.

На мерапрыемстве прысутнічалі студэнты гісторыка-філалагічнага факультэта з Туркменістана, навучэнцы і настаўнікі магілёўскай гімназіі № 4.

Алена Іванаўна Бубянцова, дацэнт кафедры літаратуры і міжкультурных камунікацый, кіраўнік «Літаратурна-мастацкага салона» дала слова пісьменніцы, сябру СБП Тамары Пятроўне Аўсяннікавай, якая распавяла аб «Святліцы», аб сваім шляху да мастацкага слова, адказала на шматлікія пытанні, прачытала некалькі сваіх вершаў.

Затым выступілі паэты клуба Крысціна Башарымава, Ханна Папікян і Настасся Падрабінкіна. Яны чыталі вершы на рускай і беларускай мовах, адказвалі на пытанні.

З цеплынёю прыняла аўдыторыя вершы Юліі Васільеўны Аленьковай, намесніка дэкана гісторыка-філалагічнага факультэта.

У кожнага паэта сваё жыццё ў свеце мастацкага слова - тым кожны з іх і цікавы.

Тамара Краўчанка

bottom of page