top of page

У гасцях у бібліяфіла


Сябры гарадскога літаратурнага клуба «Святліца» Алена Быкава, Крысціна Башарымава, Марына Букатова і я, аўтар гэтых радкоў, разам з кіраўніком клуба Тамарай Пятроўнай Аўсяннікавай 16 мая 2017 года пабывалі ў гасцях у журналіста і паэта-філосафа Эдуарда Іосіфавіча Мядзведскага.

Ён паказаў нам сваю бібліятэку, у якой звыш шасці тысяч кніг, і падрабязна распавёў пра некаторыя з іх. Нават цяжка ўявіць, як можна было размясціць у двухпакаёвай кватэры такую ​​велізарную бібліятэку. Тут у кожнай кнігі сваё месца. Іх гаспадар дакладна ведае, дзе стаіць якая кніга, як ён яе набыў, дзе, пры якіх абставінах і чаму. Э.Мядзведскі не проста кнігалюб, ён - бібліяфіл. У ягонай бібліятэцы няма непрачытаных кніг, некаторыя - па некалькі разоў.

Распавядаючы пра аўтараў, Эдуард Іосіфавіч тут жа зачытваў ўпадабаныя вершы, цытаты з твораў. Пазнаёміўшы нас з кнігамі па філасофіі, ён выказаў сваю гіпотэзу пра стварэнне свету. З гумарам і вельмі сучасна прадставіў анёлаў: «Анёлы - гэта кампутарны вірус, збой у праграме Бога».

Яшчэ шмат цікавых і пазнавальных гісторый мы даведаліся ў прыемнай, сяброўскай атмасферы за кубачкамі гарбаты.

Ната Драздова

Фотаздымкі Крысціны Башарымавай

  • White Vkontakte Icon
  • White Instagram Icon

© 2017. Магілёўскае абласное аддзяленне ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў".

Сайт створаны на Wix.com

Мы на сувязі

Паштовы адрас

а/я 43 

212030  г.Магілёў, Беларусь

bottom of page