top of page

Гімн роднаму гораду


30 мая супрацоўнікі аддзела перыёдыкі Магілёўскай абласной бібліятэкі, у рамках літаратурна-творчай гасцёўні "Натхненне", арганізавалі і правялі вечар-канцэрт, прысвечаны 750-гадоваму юбілею г.Магілёва.

На вечарыну былі запрошаны пастаянныя чытачы і сябры бібліятэкі - аўтары Гімна Магілёва паэт Аляксандр Шлеянкоў і кампазітар Мікалай Яцкоў, кіраўнік грамадскага аб'яднання "Рускае культурна-асветніцкае таварыства" Людміла Валадзько і кіраўнік Магілёўскага гарадскога аддзялення РГА "Рускае таварыства" Алена Апідовіч, члены літаратурных аб'яднанняў "Ветэран" і "Магістраль".

Мікола Яцкоў і Аляксандр Шлеянкоў

Выступаюць выхаванцы тэатральнай студыі

На вечары гучала шмат вершаў магілёўскіх паэтаў, прысвечаных роднаму гораду, у выкананні членаў Саюза пісьменнікаў Расіі Вольгі Малышавай і Галіны Сайко, членаў літаб'яднання "Ветэран" Наталлі Кажэўнікавай і Людмілы Хлімановіч, літаб'яднання "Магістраль" Святланы Юлінай і Леаніда Осіпава, а таксама Галіны Івановай. Прагучалі песні аб Магілёве і на вершы магілёўскіх паэтаў у выкананні Галіны Сёмінай, Вольгі Гарон, Святланы Лук'янавай, Таццяны Шаўцовай, Аляксандра і Ірыны Бондаравых. Дэманстраваліся тэматычныя відэакліпы, падрыхтаваныя Святланай Даронькіной.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел выхаванцы тэатральнай студыі "В точку!", кіраўніком якой з'яўляецца член Магілёўскага аддзялення ГА "Саюз пісьменнікаў Беларусі" паэт і драматург Вольга Бялова. Дзеці чыталі вершы аб Магілёве, напісаныя магілёўскімі паэтамі Міхаілам Чаканавым і Галінай Лазюк.

Цікава, змястоўна і сапраўды па-хатняму мерапрыемства правяла загадчыца аддзела перыёдыкі Аксана Барысаўна Дабравіцына.

bottom of page