Лідзія Андрэева - фіналістка міжнароднага форума "Славянская ліра - 2017"
У Мінску з 1 па 4 чэрвеня адбыўся IV Міжнародны літаратурны форум «Славянская лира-2017», арганізатарам якога з'яўляецца Беларускі літаратурны Саюз "Полоцкая ветвь".
У рамках форума з 1 лютага па 15 красавіка праводзіўся адкрыты завочны літаратурны конкурс. У фінал у намінацыі “Мастацкі пераклад” выйшла сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў Лідзія Андрэева.
На форуме ў Мінску яна прэзентавала свой паэтычны зборнік “Ніці”.
На фота: Л.Андрэевай уручаецца дыплом за выхад у фінал конкурсу і актыўны ўдзел у форуме.