Чэрвень спрыяў творчай працы
Школьнікі Магілёўшчыны, якія вызначыліся рознымі талентамі, летняй парой адпачываюць у магілёўскім абласным лагеры для адораных дзяцей "Алімпіец".
На працягу чэрвеня (14, 21 і 28-га) да іх у госці прыязджала пісьменніца Тамара Аўсяннікава.
На арганізаваных літаратурных занятках былі разгледжаны наступныя тэмы:
1. Сістэмы вершаскладання.
2. Рытм і метр.
3. Стопы і вершаваныя памеры.
4. Характарыстыка стоп.
5. Адступленні ад ідэальнай метрычнай схемы.
6. Метрычныя інтэпрэтацыі ў вершы.
7. Строфіка.
8. Жанры лірыкі.
9. Архітэктоніка верша.
10. Мастацкія сродкі.
11. Рыфма.
12. Методыка аналізу верша па Маславай.
13. Аналіз верша М.Гумілёва “Заблудившийся трамвай” і “Озеро Чад”.
Школьнікі мелі магчымасць дакрануцца да вытокаў вершаскладання і зразумець асаблівасці гэтых няпростых, але такіх цікавых ўзаемаадносін.
Спадзяемся, што такія заняткі будуць спрыяць таму, што літаратурная ніва Магілёўшчыны будзе заўсёды ўрадлівая на высокія таленты.