top of page

Першыя Купалаўскія чытанні

25 сент. 2017 г.
2 мин. чтения

…Цяжка, ды і немагчыма ўявіць нас, беларусаў, без Янкі Купалы. Ён наш буквар і энцыклапедыя, песня і сумленне. Аляксей Пысін

У гicторыі кожнага народа ёсць паэтычнае імя, якое з’яўляецца яго неафіцыйным сімвалам, якое першае ўсплывае ў памяці i першым называецца, калі заходзіць гаворка пра гэты народ. Янка Купала… Гэта імя даравана беларускаму народу, каб пра яго ведалі ва ўсім свеце.

6 ліпеня, напярэдадні дня нараджэння народнага паэта Беларусі Янкі Купалы, у магілёўскай бібліятэцы імя Я.Купалы адбыліся Першыя Купалаўскія чытанні «Слова Купалы да творчасці кліча». Праграма чытанняў была прысвечана 135-годдзю нашага песняра, 750-годдзю горада Магілёва і першай гадавіне прысваення бібліятэцы імя Янкі Купалы.

У межах Купалаўскіх чытанняў адбыўся круглы стол, дзе ішла гаворка пра літаратуру, гісторыю і пытанні ўшанавання імя паэта і папулярызацыі яго творчасці.

Удзельнікамі мерапрыемства сталі прадстаўнікі навучальных устаноў, супрацоўнікі публічных і школьных бібліятэк горада, сябры Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны, актыўныя чытачы бібліятэкі.

Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры англійскай, агульнага і славянскага мовазнаўства Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. А. А. Куляшова Яраслаў Іванавіч Клімуць распавёў пра творчы шлях Янкі Купалы, адносіны паэта да зменлівага часу, у які ён жыў, пра купалаўскія традыцыі ў сучаснай паэзіі.

Госць Купалаўскіх чытанняў кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры рускай і беларускай моў, установы адукацыі “Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспа-дарчая акадэмія” (г. Горкі) Ганна Іванаўна Малько. Яна расказала аб дзейнасці народнага літаратурнага аб’яднання Парнас”, якое працуе пры акадэміі, аб выданні ў 2016 годзе кнігі Акадэмія літаратурная”, аўтарам якой яна з’яўляецца. Больш падрабязна Г.І.Малько расказала аб Уладзіславе Францаўне Станкевіч жонцы, сяброўцы, паплечніцы Янкі Купалы.

Адбылась on-line-гутарка з дырэктарам Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы Арцёмам Мікалаевічам Мартынавым, які расказаў аб дзейнасці бібліятэкі па ўшанаванню і папулярызацыі імя класіка.

Гісторык і краязнаўца Магілёва, кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гуманітарных дысцыплін Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання Ігар Аляксандравіч Пушкін распавядаў пра магілёўскае жыццё часоў Янкі Купалы.

  • Яраслаў Клімуць
  • Ганна Малько
  • Арцём Мартынаў
  • Ігар Пушкін

Загадчык бібліятэкі Галіна Мікалаеўна Жмачынская прадставіла справаздачу пра дзейнасць бібліятэкі па папулярызацыі творчасці і ўшанаванню9 імя Янкі Купалы, прыцягненню ўвагі чытачоў да сучаснай беларускай літаратуры і яе класікі.

  • Галіна Жмачынская

Прысутным былі прадстаўлены кніжна-ілюстрацыйныя выставы Песняра святое імя”, “Язык беларускага арнамента, ці Старадаўнія сімвалы шчасця”, “Творчасць Янкі Купалы ў ілюстрацыях мастакоў і праведзена экскурсія ў міні-музеі Янкі Купалы.

  • Выступленне украінскіх сяброў

У выніку было прынята рашэнне штогод праводзіць Купалаўскія чытанні і сумеснымі намаганнямі ўшаноўваць імя паэта.

 
 
 

Комментарии


  • White Vkontakte Icon
  • White Instagram Icon

© 2017. Магілёўскае абласное аддзяленне ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў".

Сайт створаны на Wix.com

Мы на сувязі

Паштовы адрас

а/я 43 

212030  г.Магілёў, Беларусь

bottom of page