top of page

Віншуем Таццяну Барысік!


18 жніўня святкуе свой юбілей пісьменніца, сябар ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», адна з лаўрэатаў прэміі Гедройца Таццяна Барысік. Віншуем!

Паважаная Таццяна Іванаўна! Прыміце нашыя шчырыя віншаванні і пажаданні ўсяго найлепшага: моцнага здароўя, дабрабыту, квітнення, шанцунку ва ўсіх справах, плённай творчай дзейнасці!

ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

Пісьменніца нарадзілася ў Магілёве. У 1999 г. скончыла Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. Куляшова, факультэт дашкольнага выхавання. Удзельнічала ў рэспубліканскім конкурсе маладых талентаў Дэбют”, а таксама ў з’ездзе маладых літаратараў у Іслачы ў 1999 г. Аўтар самвыдатаўскага зборніка “Гаркну ў бліскучы мацюгальнік” (2003, Асіповічы), зборніка апавяданняў "Жанчына і леапард" (серыя "Кнігарня пісьменніка" СБП), які атрымаў 2 месца ў прэміі Гедройца-2015. Шырока выступае ў абласным і рэспубліканскім друку.

  • White Vkontakte Icon
  • White Instagram Icon

© 2017. Магілёўскае абласное аддзяленне ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў".

Сайт створаны на Wix.com

Мы на сувязі

Паштовы адрас

а/я 43 

212030  г.Магілёў, Беларусь

bottom of page