Творчая сустрэча ў Дэпартаменце аховы
8 жніўня 2017 г. у рамках мерапрыемстваў, якія праводзяцца да 65-годдзя з Дня ўтварэння службы аховы, адбылася творчая сустрэча маладых супрацоўнікаў падраздзяленняў аховы горада з ветэранам службы і Афганскай вайны, паэтам, аўтарам-выканаўцам Уладзімірам Карпухіным.
Падтрымаць свайго сябра па творчасці прыйшлі кампазітар Мікалай Яцкоў, які напісаў музыку на многія вершы Уладзіміра Карпухіна, і саліст вакальна-інструментальнага ансамбля «Каскад», выканаўца песень героя сустрэчы Леанід Савіцкі.
Сустрэча пачалася са слоў падзякі і віншаванняў. Прывітальны адрас Уладзіміру Карпухіну ад імя начальніка Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы палкоўніка міліцыі Аляксандра Сітко уручыў выконваючы абавязкі начальніка аддзела ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння маёр міліцыі Андрэй Какора.
За творчае супрацоўніцтва з абласным упраўленнем аховы Мікалаю Яцкову быў ўручаны ліст падзякі, а Леанід Савіцкі на памяць аб сустрэчы атрымаў сувенір - сімвал службы, мудрую саву.
Уладзімір Карпухін пазначыў вехі свайго жыцця, шчыра і адкрыта адказваў на пытанні прысутных, чытаў свае вершы. Ён падкрэсліў, што менавіта найбольш яркія падзеі жыцця і падштурхнулі яго на напісанне многіх твораў. Так, верш «Ліст да маці» нарадзіўся ў Афганістане: камандзір узвода Карпухин зайшоў у палатку і ўбачыў, як малады лейтэнант, не хаваючы слёз, піша ліст да маці загінулага напярэдадні байца. Пазней Мікалай Яцкоў напісаў на гэтыя словы музыку.
З вялікай цікавасцю і хваляваннем прысутныя паслухалі песні на вершы У.Карпухіна ў выкананні аўтара, а таксама ў выкананні Міколы Яцкова і Леаніда Савіцкага.
Дыялог са слухачамі атрымаўся цікавым, эмацыйным, інфарматыўным. Новая старонка ў гісторыю службы аховы напісана.
Паводле http://mogilev.ohrana.gov.by/