top of page

Алесь Казека: "Вось бы часцей так сустракацца!"


Сёння да нас у офіс, што ў Доме друку, на кубачак кавы зазірнулі жаданыя госці: - кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры англійскай, агульнага і славянскага мовазнаўства Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. А. А. Куляшова Яраслаў Іванавіч Клімуць; - вядомы Магілёўскі паэт і адзін з лепшых літаратуразнаўцаў Магілёўшчыны Сяргей Сяргеевіч Украінка; - празаік і літаратуразнаўца Пётр Мікалаевіч Камкоў.

Пагаманілі "за жысць", затым непрыкметна пераключыліся на праблемы Магілёўшчыны літаратурнай, узнялі шмат надзённых пытанняў. З усмешкай, уласцівай умудроным людзям, за плячыма якіх не адзін год выкладчыцкай працы ў галіне літаратуры, гаварылі пра набалелае.

Вокаймгненна праляцеў час. Сябры развіталіся і... пайшлі па сваіх справах, аставіўшы ў нашым пісьменніцкім офісе водар шчырасці і сапраўднасці. Вось бы часцей так сустракацца!

Алесь КАЗЕКА

  • White Vkontakte Icon
  • White Instagram Icon

© 2017. Магілёўскае абласное аддзяленне ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў".

Сайт створаны на Wix.com

Мы на сувязі

Паштовы адрас

а/я 43 

212030  г.Магілёў, Беларусь

bottom of page