top of page

Героі не паміраюць


Шмат хто памятае глыбокую думку: «Вайна не скончана, пакуль не пахаваны апошні загінуўшы салдат».

Людзям неабыякавым, якія шануюць памяць пра герояў, важна, каб апошнія былі аддадзены зямлі па ўсіх правілах.

Аддаць пашану загінулым і да гэтага часу невядомым салдатам Савецкай Арміі дапамагаюць ініцыятыўныя людзі, энтузіясты, якія арганізавана праводзяць раскопкі і знаходзяць астанкі загінуўшых у Вялікай Айчыннай.

Штогадовымі сталі экспедыцыі ў Слаўгарадскім раёне, удзел у якіх прымаюць сябры з Арзамаса, мясцовыя пашукавікі. Цяпер настаў час астанкі траіх, на жаль, невядомых байцоў аддаць зямлі.

8 жніўня 2017 г. паблізу вёскі Аляксандраўка ля падножжа помніка загінулым салдатам яны былі ўшанаваны ва ўрачыстай абстаноўцы.

Жалобны мітынг сабраў гасцей з Арзамаса, ветэранаў Вялікай Айчыннай, ваенных, кіраўніцтва раёна, грамадскасць.

З прывітальным словам выступіла намеснік старшыні райвыканкама Святлана Язерская. Яна нагадала, якім коштам была здабыта нашымі дзядамі і прадзедамі Вялікая Перамога.

Радкамі сваіх вершаў вярнуў нас у жудасныя ваенныя гады і ветэран Вялікай Айчыннай Фелікс Шкірманкоў.

Кіраўнік пошукавага атрада з Арзамаса Яўген Каласунін выказаў надзею і ўпэўненасць, што героі той вайны будуць у нашай памяці навечна, а іх заслуга - наша свабода - стане самай высокай каштоўнасцю для ўсіх пакаленняў.

Выступае Фелікс Шкірманкоў

Астанкі трох воінаў пад зброевы салют былі аддадзены зямлі. Да помніка ляглі вянкі, кветкі. Хвілінай маўчання прысутныя яшчэ раз успомнілі загінулых і закатаваных на той вайне.

Мітынг скончыўся. А ў галаве яшчэ доўга трымалася думка пра тое, наколькі ж важна для многіх людзей быць карыснымі грамадству, зрабіць што-то, каб дапамагчы нашчадкам даведацца лёс і месца пахаванняў сваіх сваякоў. Скептыкі могуць разважаць на тэму, маўляў, яны і так ужо ў зямлі, але родным загінулых важна ведаць месца пахавання, каб пакласці туды кветкі, пакланіцца. Таму праца пошукавікаў вартая павагі і ўдзячнасці. І хай іх дзейнасць прынясе яшчэ шмат добрага для людзей, для грамадства, для будучыні.

  • White Vkontakte Icon
  • White Instagram Icon

© 2017. Магілёўскае абласное аддзяленне ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў".

Сайт створаны на Wix.com

Мы на сувязі

Паштовы адрас

а/я 43 

212030  г.Магілёў, Беларусь

bottom of page