top of page

Нашчадкі Францыска Скарыны


21 жніўня 2017 г. суполка магілёўскага Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны зладзіла пешаходную літаратурную экскурсію па гістарычным цэнтры Магілёва. “Нашчадкі Францыска Скарыны” – такая была тэма гістарычнага падарожжа па старых вулачках горада, якое правёў старшыня ТБМ імя Ф. Скарыны г. Магілёва Алег Дзьячкоў.

Пісьменніца, сябра СБП Тамара Аўсяннікава прыняла ўдзел у гэтым падарожжы і зрабіла паведамленні:

- пра Міхаіла Веллера каля дома, у якім ён жыў;

- пра Аляксандра Квяткоўскага на месцы, дзе была духоўная семінарыя, у якой ён вучыўся з 1905 па 1910 г.г.

- пра Яўгенію Янішчыц каля гарадской бальніцы, у якой яна лячылася пасля аварыіі ў 1976 годзе.

Больш падрабязна пра гэту падзею можна даведацца тут.

bottom of page