У Бабруйску адбылася літаратурная вечарына з удзелам Славаміра Адамовіча
- Admin
- 27 нояб. 2017 г.
- 1 мин. чтения

14 верасня у Бабруйску прайшла сустрэча з адным з найлепшых сучасных беларускіх лірыкаў – Славамірам Адамовічам, арганізаваная «Бобруйским курьером».

Адкрыў вечарыну галоўны рэдактар «БК» Анатоль Санаценка, які ў кароткай прамове прадставіў госця.
Славамір Адамовіч прызнаўся, што ў нашым горадзе яму даводзілася бываць толькі праездам. А потым адзначыў, што ў краіне, дзе фактычна дзейнічае рэжым акупацыі, сустрэча з чытачамі ўвогуле – з’ява рэдкая.

Спачатку Славамір Адамовіч распавёў аб сваей апошняй кнізе «Цана Еўропы, альбо Гісторыі Вільмана». Гэта гісторыя чалавека, які паехаў на чужыну на заробкі, расчароўваецца ў тамтэйшым грамадзтве, і нарэшце вяртаецца на радзіму. Большая частка рамана была напісана ў Нарвегіі, дзе пісьменнік пражыў сем гадоў у лагеры для ўцекачоў.


Потым літаратар узгадаў сваю самую знакамітую кнігу «Плавільшчыкі расы», нізку вершаў з якой прачытаў прысутным. Таксама шмат прагучала і новых паэтычных твораў.
У перапынках паміж вершамі, госць адказаў на ўсе пытанні бабруйчан, якіх больш за ўсё цікавіла яго творчасць, біяграфічныя дадзеныя і погляд на праблемы Захада, які пакутуе на засілле мігрантаў…
А завяршылася сустрэча шматлікімі аўтографамі і размовамі з чытачамі, якія яшчэ доўга не адпускалі аўтара…
Васіль КУЛІКОЎ.
Паводле http://babruysk.by/
Comentários