top of page

Новыя кнігі Уладзіміра Ліўшыца

Бібліятэка выданняў пісьменніка Уладзіміра Ліўшыца рэгулярна папаўняецца новымі творамі. Днямі Уладзімір Майсеевіч прадставіў свае новыя кнігі.

Кніга "Іцхак Каганаў: Рыцар іўрыту з Беларусі (Кароткі нарыс аб жыцці і творчасці)" - аповед пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка і мысліцеля з Горак Іцхака Каганава. У дадатку прадстаўлены вершы паэта ў перакладзе з іўрыта Рахіль Баўмволь і Лідзіі Андрэевай.

(Кнігу можна пагартаць ТУТ).

У кнізе "С Горками и Академией связаны судьбой" сабраны нарысы па гісторыі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі і горада Горкі Магілёўскай вобласці.Пры напісанні кнігі выкарыстаны архіўныя матэрыялы, энцыклапедычныя выданні, літаратура, выдадзеная па гісторыі Беларусі, матэрыялы перыядычнага друку, архіў аўтара.

(Кнігу можна пагартаць ТУТ).

У кнізе "Гордость и слава Белорусской государственной сельскохозяйственной Академии" публікуюцца біяграфіі прафесараў, якія працавалі ў акадэміі, выпускнікоў ВНУ, абраных акадэмікамі і членамі-карэспандэнтамі Акадэміі навук Расійскай Імперыі, Акадэміі навук СССР, УАСГНІЛ, Расійскай акадэміі навук, Акадэміі навук БССР, Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, Акадэміі сельскагаспадарчых навук Беларусі, акадэмій навук краін СНД, а таксама бібліяграфія іх асноўных прац.

(Кнігу можна пагартаць ТУТ).

bottom of page