top of page

Міхасю Булавацкаму - 70 !


11 кастрычніка святкуе свой юбілей наш сябар, магілёўскі літаратар, выкладчык матэматыкі, грамадскі дзеяч Міхась Булавацкі. Віншуем!

Шаноўны Міхась Пятровіч! Прыміце нашыя шчырыя віншаванні і пажаданні ўсяго найлепшага: моцнага здароўя, даўгалецця, дабрабыту, аптымізму, энергічнасці, плённай творчай, выкладчыцкай і грамадскай дзейнасці!

ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

Булавацкі Міхась Пятровіч нарадзіўся 11 кастрычніка 1947 года ў вёсцы Восы Глускага раёна Магілёўскай вобласці (у пашпарце: 2 студзеня 1948 г. памылка маці). Скончыў фізіка-матэматычны факультэт Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута ў 1971 годзе; спецыяльнасць: настаўнік матэматыкі і фізікі сярэдняй школы.

Месца жыхарства: Магілёў.

Месца працы: індывідуальны прадпрымальнік у галіне матэматычнай адукацыі.

Першая літаратурная публікацыя: артыкул “Запозьненае слова” пра творчасць У.Высоцкага з перакладамі “Паляваньне на ваўкоў” і “Канец паляваньня на ваўкоў” у газеце “Ратуша” 29 студзеня 1992 г.

Прэміі, іншыя адзнакі:

Эсэ “Ноч свабоды” – ІІ месца на конкурсе “Мая свабода”, прысвечаным 50-годдзю радыё Свабода; 2004 г.

Эсэ “Лыжачка” – ІІІ месца на літаратурным конкурсе памяці К.Сіманава; 2011 г.

Бібліяграфія

М.Булавацкі. Матэматыка – 5 бг. Вучэбны дапаможнік для 5-х класаў беларускіх гімназій. У 4-х частках. – Магілёў. 1996-1997.

Уладзімір Высоцкі. Я не падману. Вершы, песьні, балады. У перакладзе М.Булавацкага. – Мн.: Беларускі кнігазбор. 1999.

Мікалай Булавацкі. Гісторыя Завалочыцкага лясніцтва. Пад рэдакцыяй Міхася Булавацкага. – Магілёў. 2004.

Міхась Булавацкі. Каб не ўпадобіцца чыраю, або Як арганізаваць і правесці “Беларускае пяціборства” (інтэрнэт-выданне). – Магілёў, 2010. ды іншыя кнігі.

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

  • White Vkontakte Icon
  • White Instagram Icon

© 2017. Магілёўскае абласное аддзяленне ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў".

Сайт створаны на Wix.com

Мы на сувязі

Паштовы адрас

а/я 43 

212030  г.Магілёў, Беларусь

bottom of page