top of page

Талькаўскі фэст 2017

Талькаўскі фэст 2017, як і звычайна, прайшоў у першую нядзелю кастрычніка. На фэст з'ехаліся як сталыя яго ўдзельнікі і гледачы, так і некалькі зусім новых людзей.

Выступілі Андрусь Мельнікаў, Зміцер Захарэвіч, Раман Абрамчук, вершы і прозу чыталі Уладзімір Рунцэвіч, Міхась Булавацкі, Таццяна Барысік, Вольга Мікалайчык ды іншыя. Не абыйшлося і без гульняў-танцаў, якія зладзіў пад сваю дуду Мікалай Дашыневіч. Ну і канешне, хто не ленаваўся, назбіраў сабе грыбоў, а некаторыя яшчэ і скупнуліся ў Тальцы каля коласаўскага дуба.

Пра фэст

Бярэ пачатак у 2002 годзе на ініцыятыву талькаўскага школьнага фальклорна-краязнаўчага гуртка і працягваецца да цяперашняга часу ўжо як традыцыйнае свята беларускай культуры. На свята запрашаюць бардаў, паэтаў, дудароў і дзіцячыя фальклорныя гурты.

Аўтар ідэі -- Андрэй Мельнікаў. Каардынатар фестывалю -- Наталля Ільініч.

Месца правядзення

Фэст з 2002 г.праводзіўся ў вёсцы Талька. Ад 2007 года сустрэча адбываецца толькі на прыродзе ў лесе за р.Талька на Коласавай паляне, дзе ў пачатку 1930-х гадоў стаяла "стража" - хата - леснічоўка, дзе любіў бываць Якуб Колас. Менавіта пра Тальку Я. Колас распавёў у сваёй паэме "Міхасёвы прыгоды" і вершы "Загібелька".

Фотаздымкі Алеся Сабалеўскага.

Больш фотаздымкаў ТУТ.

bottom of page