top of page

Да юбілею Марыны Цвятаевай

2 дек. 2017 г.
1 мин. чтения

3 лістапада ў магілёўскай бібліятэцы імя Я.Купалы адбылася літаратурна-паэтычная дзея «Рэвалюцыя і лёс паэта», прымеркаваная да 100-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі і 125-годдзя з дня нараджэння Марыны Цвятаевай.

Вядучая - Ірыны Цінякова

Мерапрыемства падарыла публіцы радасць сустрэчы з паэтычным сусветам яркага і значнага паэта першай паловы ХХ стагоддзя. Прасочваючы сёння жыццёвы шлях Марыны Іванаўны Цвятаевай, чытаючы яе вершы і прозу, бачыш, колькі выпрабаванняў выпала на долю гэтай рускай інтэлігенткі, як падзеі рэвалюцыі адбіліся на жыцці, творчасці і яе лёсе.

У ходзе сустрэчы прагучалі лепшыя вершы Марыны Іванаўны розных перыядаў яе жыцця, якія прачыталі артысты народнага тэатра Палаца культуры вобласці (мастацкі кіраўнік Ала Кускова).

  • Сяргей Чарноў
  • Спявае Сяргей Чарноў

Вядомыя рамансы Андрэя Пятрова «Пад лаской плюшевога пледа» і Мікаэла Тарывердзіева «Мне нравится, что вы большы не мной» на вершы М.Цвятаевай пад гітарны акампанемент пранікнёна выканаў саліст студыі «Раманс» Сяргей Чарноў.

Вершы вядомай паэтэсы натхнілі нашага магілёўскага паэта і кампазітара Мікалая Яцкова, які напісаў і выканаў тры песні пад апладысменты ўдзячнай публікі.

Магілёўская паэтка Наталля Кажэўнікава прачытала вершы «Уж сколько іх упало в эту бездну» і «Моим стихам, написаным так рано».

Напрыканцы мерапрыемства для аматараў паэзіі быў прадастаўлены адкрыты мікрафон, і кожны прысутны меў магчымасць прачытаць любімыя вершы. Усе разам выканалі песню-караоке на верш М. Цвятаевай.

У зале дэманстраваліся кніжна-ілюстраваныя выставы «Моим стихам настанет свой черёд» і «Вялікі Кастрычнік ў нашай гісторыі».

Комментарии


  • White Vkontakte Icon
  • White Instagram Icon

© 2017. Магілёўскае абласное аддзяленне ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў".

Сайт створаны на Wix.com

Мы на сувязі

Паштовы адрас

а/я 43 

212030  г.Магілёў, Беларусь

bottom of page