top of page

Ноты сэрца Тамары Аўсяннікавай


19 кастрычніка , ў межах штотыднёвай акцыі “Беларускі чацвер”, ў магілёўскай дзіцячай бібліятэцы імя А.С.Пушкіна для вучняў 9 – 10 класаў сярэдніх школ № 42 і 43 адбылася сустрэча з нашай зямлячкай, педагогам, паэтэсай, празаікам, членам Саюза беларускіх пісьменнікаў Тамарай Пятроўнай Аўсяннікавай.

Літаральна з першых хвілін пісьменніца завалодала увагай прысутных, бо пачала цікавы расповед пра свае дзяцячыя і студэнцкія гады. Яна натхнёна чытала творы са зборнікаў: “Ноты сэрца”, “Лістапад гадоў”, “Стромкая галінка “, Скрыжалі”, кнігі прозы “Любачка”.

Т.Аўсяннікава не толькі сама піша вершы, але і дзеліцца сваімі ведамі з маладымі творцамі, з’яўляючыся кіраўніком гарадскога літаратурнага клуба “Святліца”; яна вядома таксама і як літаратуразнаўца, аўтар артыкулаў па творчасці Н. Гілевіча і Я. Янішчыц.

На працягу сустрэчы паэтка з задавальненнем адказвала на пытанні вядучай і чытачоў.

Напрыканцы размовы Тамара Пятроўна пажадала сваім чытачам любіць і вывучаць родную мову, чытаць творы класічнай і сучаснай беларускай літаратуры.

bottom of page