top of page

У Міхася Булавацкага выйшла новая кніга


«Беларус у Беларусі: Эпісталярыі пра мову і маральнасць» - так называецца зборнік лістоў і дакументаў, які пабачыў свет у смаленскім выдавецтве «Інбелкульт».

Як паведамляецца ў анатацыі, гэтая кніга -- рэдкага жанру, яна паказвае гісторыю ліставання аўтара з рознымі дзяржаўнымі ўстановамі, у тым ліку судовымі, культурнымі і адукацыйнымі, дэманструе адносіны чалавека і бюракратычнай сістэмы.

Асноўнай мэтай Міхася Булавацкага і яго аднадумцаў было і застаецца пашырэнне сферы ўжытку беларускай мовы: стварэнне беларускамоўных класаў у магілёўскіх школах, афармленне справаводства па-беларуску, распрацоўка прафесійнай і навуковай лексікі, ушанаванне памяці знакамітых землякоў, выхаванне дзяцей у традыцыях нацыянальнай культуры.

Кніга будзе карыснай асабліва тым, хто вядзе гэткую ж асветніцкую дзейнасць ці гатовы да яе падключыцца, а таксама навукоўцам, якія займаюцца гісторыяй сучаснай Беларусі.

  • White Vkontakte Icon
  • White Instagram Icon

© 2017. Магілёўскае абласное аддзяленне ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў".

Сайт створаны на Wix.com

Мы на сувязі

Паштовы адрас

а/я 43 

212030  г.Магілёў, Беларусь

bottom of page