top of page

Жыццяпіс Яўгеніі Янішчыц працягваецца

Да канца 2017 года пабачыць свет другі том чатырохтомнага выдання “Яўгенія Янішчыц: творы, жыццяпіс, каментарыі”. Укладальнікі: С.У.Калядка, Т.П.Аўсяннікава.

Змест 2-га тома складаюць вершы са зборніка “Каліна зімы” разам з літаратуразнаўчымі і навуковымі каментарыямі; 6 паэм (адна з іх паэма “Завеі снежаньскай пялёсткі” ўпершыню прадстаўлена ў кніжным выданні); 21 празаічны твор (сярод якіх 5 публікуюцца ўпершыню) разам з навуковымі каментарыямі. Уведзены ўступны артыкул з апісаннем гісторыі збору матэрыялаў для выдання, у дадатках змешчаны бібліяграфічны паказальнік прац пра Я. Янішчыц (налічвае больш за 400 крыніц); вершы (137 вершаў 96 аўтараў), паэма, зномы, п’еса, аповесць, прысвечаныя паэтэсе; успаміны аднакурснікаў, калег па працы, пісьменнікаў (34 аўтары).

  • White Vkontakte Icon
  • White Instagram Icon

© 2017. Магілёўскае абласное аддзяленне ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў".

Сайт створаны на Wix.com

Мы на сувязі

Паштовы адрас

а/я 43 

212030  г.Магілёў, Беларусь

bottom of page