top of page

Сяргей Панізьнік - у вянок памяці Рыгора Барадуліна


У нядзелю, 24 снежня 2017 г., у Мінску адбылося ўрачыстае адкрыццё памятнай дошкі Народнаму паэту Беларусі Рыгору Барадуліну на доме, дзе ён жыў.

Паэт Сяргей Панізьнік адгукнуўся на гэту падзею, даслаўшы на наш сайт свой новы верш і некалькі фотаздымкаў з свайго асабістага архіва.

Паэт-Будзіцель

З нагоды ўсталявання бронзавай шыльды

на доме, дзе жыў Рыгор Барадулін,

у падзяку яе стваральнікам: Р.Сітніцу

І.Засімовічу, Г.Лабадзенку

Ля кладкі Памяці быў поціск рук. Застаўся ў замяці улады грук… Тут незаснежныя сляды гудуць: “Паэты грэшныя… Іх не прыгнуць?

Ах, не ў дагодзе быў, чупрыў Рыгор…” Ён зноў у сподзеве. Час – метэор,-- і прысаромяцца мазгі з лузгі… Айчына – творыцца! У берагі

Так зачарована Рыгор глядзіць,-- каб і ўмурованых усіх будзіць. …Зімы задуміну не астудзіць. Тут Барадуліну высока жыць!

P.S. Паэт-Будзіцель! Наш Рыгор! І той зацэп знік, той багор,-- каб не ўздымаўся Ты да гор… Глеб кажа: -- Гонару хапіла. Народ з Народным гэта – сіла!

Снежань 2017 г.

  • White Vkontakte Icon
  • White Instagram Icon

© 2017. Магілёўскае абласное аддзяленне ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў".

Сайт створаны на Wix.com

Мы на сувязі

Паштовы адрас

а/я 43 

212030  г.Магілёў, Беларусь

bottom of page